Свет22

У Белым доме заявілі аб падтрымцы новых санкцый супраць Расіі

AP

Адміністрацыя Дональда Трампа падтрымлівае новыя санкцыі супраць Расіі і Ірана, аднак законапраект, які разглядаецца ў цяперашні час кангрэсам, на гэты конт недапушчальна абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША, заявіў журналістам дырэктар па заканадаўчых пытаннях Белага дома Марк Шорт.

«Мы занепакоеныя тым, што законапраект, як мы лічым, стварае прэцэдэнт дэлегавання замежнай палітыкі 535 членам кангрэса, выкрэсліваючы некаторыя выключэнні на аснове нацыянальнай бяспекі (national security waiver, дае права прэзідэнту ўносіць папраўкі ў рэжым санкцый зыходзячы з уласнага разумення нацыянальных інтарэсаў), якія заўсёды былі часткай санкцыйных указаў ў мінулым», - прыводзіць словы Шорта The Washington Post.

Законапраект, які знаходзіцца ў цяперашні час на разглядзе ў кангрэсе ЗША, абмяжоўвае кіраўніка дзяржавы ў вырашэнні пытання змякчэння або адмены санкцый супраць Масквы і Тэгерана. У выпадку, калі ён прыме рашэнне змякчыць або адмяніць санкцыі, спатрэбіцца галасаванне кангрэса.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць