Мова4545

Кантралёры не дазволілі кавярні карыстацца беларускамоўным меню? Міністэрства: Гэта абсурд!

Чытач «Нашай Нівы» Зміцер К. звярнуў увагу на тое, што чарговая кавярня сеткі піраговых «Шарлота», якая звычайна друкавала меню па-беларуску ды была вядомая сваім лозунгам «Смакуй сваё — роднае», адышла ад ранейшай традыцыі і нечакана русіфікавалася. Новая, толькі-толькі адчыненая кропка на Ясеніна, ужо рэкламавалася цалкам па-руску.

Ілюстрацыйнае фота.

«Я выступаю за беларусізацыю і на працы, і ў паўсядзённым жыцці, таму такія моманты для мяне вельмі прынцыповыя. Ёсць жа тлумачэнне Дзяржстандарту, што для тавараў, не прызначаных на экспарт, не абавязкова выкарыстоўванне рускай мовы. Як гэта тычыцца крам і кафэ, якія працуюць непасрэдна ў Беларусі? Наколькі я ведаю, няма законаў, якія б рэгулявалі абавязковую наяўнасць рускай мовы на айчынных установах», — абураецца Зміцер.

Сапраўды, няма правілаў, якія б рэгулявалі гэты момант.

Новая рэдакцыя закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» пакінула норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю аб тавары або паслузе: беларускай ці рускай.

Адначасова з гэтым стандарты Мытнага саюза патрабуюць абавязковай наяўнасці рускай мовы, таму вытворцы, тавары якіх ідуць на экспарт, з мэтай «эканоміі сродкаў і месца на ўпакоўцы» да беларускай амаль не звяртаюцца.

Праўда, як паказвае практыка, мову прыціскаюць нават там, дзе пра экспарт і гаворкі няма.

Як патлумачыў у каментарыі «НН» дырэктар сеткі «Шарлота» Зміцер Літвіненка, з выкарыстоўваннем надпісаў на мове ў іх «былі праблемы»:

«Яшчэ восенню кантралюючыя дзяржорганы пачалі патрабаваць ад нас дублявання цэннікаў ды складу прадукцыі на дзвюх мовах. У нас і без гэтага тэкст меню быў дробны, а калі нешта паўтараць — чалавек увогуле нічога не змог бы прачытаць, таму мы дапрадаем стары рэкламны тыраж, але ўжо выпусцілі новы, на рускай».

Хто канкрэтна тэлефанаваў дырэктару сеткі, апошні казаць адмовіўся. У міністэрстве гандлю лічуць, што, калі нехта і мог такое зрабіць, то толькі па прычыне некампетэнтнасці.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю: «Гэта абсурд!»

«У Беларусі — дзве нацыянальныя мовы, і на сёння кожны суб'ект гаспадарання мае права друкаваць меню ці рэкламу хоць на дваццаці мовах, галоўнае, каб у гэтым спісе прысутнічала ці руская, ці беларуская. Не ведаю, хто мог ціснуць на прадпрымальніка ў гэтым кірунку. Можа, нехта з мясцовай адміністрацыі ці з выканкама схібіў… Але гэта абсурд, у сітуацыю не ўніклі абодва бакі, і ў выніку атрымалася глупства. Трэба ўважліва ўчытвацца ў заканадаўства, каб не было такіх праблем», — пракаментавала «НН» намеснік начальніка ўпраўлення бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ларыса Камарова. 

Хто не дагаворвае ў гэтай гісторыі — так і застанецца загадкай. Абноўлены сайт піраговай таксама зроблены цалкам па-руску, захаваўся толькі лозунг «Смакуй сваё — роднае». Відавочна, вытворцы і ўладальнікі кафэ ідуць па шляху найменшага супраціву і робяць выбар не на карысць мовы, як толькі гэта стварае мінімальныя праблемы.

Чытайце таксама: Палата прадстаўнікоў пакінула ў сіле прысуд беларускай мове на ўпакоўках прадукцыі

Каментары45

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць