Меркаванні

А раптам прыйдзе касманаўт?

Пасьля некалькіх тэлефанаваньняў у ЖЭС № 8 і ЖЭА Савецкага раёна на працягу дзьвюх дзён, урэшце зьявіўся падвыпілы сантэхнік і сказаў, што паветра ў трубах гэта «нармальна», а потым шчыра прызнаўся, што ня ведае што рабіць, бо ён навучаўся не на сантэхніка, а на кухара... З пошты Рэдакцыі.

Пажывеш на Беларусі, дык дзівіцца альбо-чаму ня будзеш. Бо, як-то кажуць, тут "магчыма ўсё". Так і ёсьць. Але ж той выпадак, што адбыўся ў нядзелю 24 жніўня, усё жа ж выклікаў зьдзіўленьне, бо ніколі дагэтуль такога яшчэ чуць не даводзілася.

Ужо трое сутак, як у доме № 25, корпус 1 па Лагойскім тракце праблемы з вадою. Пасьля некалькіх тэлефанаваньняў у ЖЭС № 8 і ЖЭА Савецкага раёна на працягу дзьвюх дзён, урэшце зьявіўся падвыпілы сантэхнік (дык то як заўжды) і сказаў, што паветра ў трубах гэта «нармальна», а потым шчыра прызнаўся, што ня ведае што рабіць, бо ён навучаўся не на сантэхніка, а на кухара... і пачаў глядзець плёмбы на лічыльніках вады. А на пытаньне, «што ж ён тады тут робіць?» адказаў: «Трэба ж неяк грошы зарабляць». Відаць то й кухар зь яго ніякі, калі пайшоў працаваць у ЖЭС сантэхнікам, бо попыт на кухараў пакуль што ёсьць, і зарабляць можна значна болей.

Вось такі цікавы адбыўся выпадак. Тэлефанаваць у ЖЭС болей не адважыўся:  а што, калі замест майстра альбо інжынэра там працуе нейкі балерун, ці нават касманаўт?

P.S. У той дзень пасьля чатырох гадзінаў гарачая вада зьнікла канчаткова…

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць