Навука і тэхналогіі55

Створаны поліэтылен, які здольны хутка раскладацца і не забруджваць прыроду

Звычайныя поліэтыленавыя пакеты, якія мы штодзень бярэм у крамах, раскладаюцца ад 100 да 200 год. Але, магчыма, у будучыні праблемы забруджвання нашай планеты гэтымі прадуктамі хімічнай прамысловасці не будзе ўзнікаць. Бо, як паведамляе выданне Journal of Polymers and the Environment, навукоўцам з Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Пляханава атрымалася стварыць рэчыва на аснове поліэтылену і раслінных матэрыялаў, якое хутка раскладаецца ў прыродзе, не забруджваючы яе.

Супрацоўнікі ўніверсітэта правялі шэраг эксперыментаў па раскладанні біякампазітаў на аснове поліэтылену з рознымі расліннымі напаўняльнікамі. У якасці напаўняльніка быў выкарыстаны вытворчыя адкіды накшталт лускаў сланечніка, саломы, пшаніцы, пілавіння і гэтак далей. Пры асаблівай апрацоўцы гэтых адходаў і злучэнні з палімерамі на выхадзе атрымліваюцца біяраскладальныя матэрыялы, якія валодаюць ўласцівасцямі палімераў.

«Мы навучыліся ствараць новы клас матэрыялаў — палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы з расліннымі напаўняльнікамі. Нашы матэрыялы дазволяць значна знізіць узровень забруджвання прыроды, паколькі мы выкарыстоўваем танныя прамысловыя адкіды, якія складаюць ад 30 да 70% масы гатовага кампазіта. Кошт гатовых матэрыялаў атрымліваецца на ўзроўні ці нават ніжэй за традыцыйныя палімеры. Работы па атрыманні такіх матэрыялаў зараз актыўна вядуцца ва ўсім свеце. У якасці напаўняльнікаў у ЗША выкарыстоўваюць кенаф, бавоўну, бананавыя валокны, шалупінне ад кавы; у Кітаі — бамбук, у Індыі — джут, а ў Бразіліі — сцеблы цукровага трыснягу. Але галоўная задача, якая стаіць перад усімі навукоўцамі, — сумясціць напаўняльнік з палімернай матрыцай так, каб атрыманы матэрыял валодаў высокімі механічнымі характарыстыкамі», — расказаў адзін з распрацоўшчыкаў матэрыялу Пятро Панцюхоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць