Навука і тэхналогіі88

Навукоўцы назвалі магчымыя месцы будучых войнаў за доступ да вады

Гідролагі і палітолагі прааналізавалі сітуацыю з доступам да вады ва ўсіх краінах свету і вылучылі некалькі рэгіёнаў у Паўднёвай Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, дзе могуць у будучыні паўстаць войны і канфлікты за доступ да гэтага рэсурсу. Гэтыя прагнозы апублікаваныя ў часопісе Global Environmental Change

Праблема з доступам да чыстае і пітное вады пачала выходзіць на першыя ролі ў сусветнай палітыцы і дыпламатыі ў апошнія гады праз імклівы рост насельніцтва Зямлі, водныя «апетыты» яе эканомікі і нарастаючую змену клімату. З-за агульнага карыстання водамі або акваторыяй тых ці іншых рэк і мораў канфлікты ўзнікаюць штогод, некаторыя з іх, такія як барацьба Індыі і Пакістана вакол даліны ракі Інд, могуць у будучыні прывесці да буйнамаштабнай канвенцыйнай або нават лакальнай ядзернай вайны.

Навукоўцы вылучылі некалькі дзясяткаў патэнцыйных «гарачых кропак» пасля таго, як прааналізавалі сітуацыю вакол 1400 вадасховішчаў і дамбаў, якія яшчэ будуюцца або ўжо існуюць і перакрываюць рэкі, якія праходзяць уздоўж мяжы або праз мяжу дзвюх і больш краін.

Акрамя Індыі і Пакістана, канфлікт можа ўспыхнуць паміж Кітаем і В'етнамам за карыстанне рэсурсамі рэк Бейцзян і Сіцзян, а таксама паміж М'янмай і яе суседзямі праз пабудову дамбаў на прытоках ракі Іравадзі.

Самая небяспечная і канфліктагенная зона размешчаная на поўначы Афрыкі, у ваколіцах вытокаў Ніла і ў даліне ракі Аваш ў Эфіёпіі. Урад гэтай краіны запусціў некалькі маштабных праектаў па пабудове дамбаў у басейне Ніла, што можа моцна паўплываць на колькасць вады, якая трапляе ў Егіпет, і выклікаць вялікія канфлікты паміж Каірам і Адыс-Абебай праз пагаршэнне наступстваў засух і неўраджаяў.

Як спадзяюцца навукоўцы, палітыкі і дыпламаты звернуць увагу на сабраныя імі звесткі і выкарыстаюць іх для таго, каб прадухіліць развіццё падобных канфліктаў у будучыні.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць