Здароўе11

Штомесячныя ін'екцыі заменяць штодзённы прыём прэпаратаў ад ВІЧ

Міжнародная група навукоўцаў прадставіла вынікі сваіх двухгадовых даследаванняў, мэтай якіх з'яўлялася стварэнне прэпарата, здольнага пры штомесячных ін'екцыях у арганізм хворага на ВІЧ замяніць яму штодзённы прыём таблетак, якія зараз з'яўляюцца адзіным спосабам падтрымкі жыцця ВІЧ-інфікцыянаваных.

Атрыманы раствор для ін'екцый ўключае ў сябе прэпараты кабатэгравір і рылпівірын. Па выніках клінічных даследаванняў, у 87% з 309 пацыентаў з дыягнаставаным ВІЧ з дапамогай штомесячных ін'екцый ўдалося дасягнуць невызначаемага ўзроўню віруснай нагрузкі (менш за 50 копій віруса на мілілітр крыві). Іншымі словамі, у навукоўцаў атрымалася пазбавіць людзей ад неабходнасці штодня прымаць таблеткі, пры гэтым знізіўшы рызыку перадачы віруса іншым людзям, а таксама імавернасць таго, што ў віруса выпрацуецца ўстойлівасць да прэпаратаў. Вынікі даследаванняў можна прачытаць у часопісе The Lancet.

У групы паддоследных, якія прымалі традыцыйныя таблеткі, невызначаемага ўзроўню віруса атрымалася дасягнуць толькі ў 84% пацыентаў. Поспех клінічных выпрабаванняў, напэўна, узрадуе людзей, якія вымушаныя змагацца з вірусам імунадэфіцыту чалавека, бо адмова ад штодзённага прыёму таблетак значна палегчыць іх жыццё.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць