Свет3434

У Крыме селяніна, які вывесіў на сваёй хаце ўкраінскі сцяг, пасадзілі на 3 гады і 7 месяцаў

Суддзя Раздольненскага раённага суда Марыя Бядрыцкая асудзіла ўкраінскага актывіста Уладзіміра Балуха да 3 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні і штрафу ў 10 тысяч расійскіх рублёў (каля 300 беларускіх), піша Украінская праўда.

Яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, якія нібыта былі знойдзеныя на гарышчы яго дома.

44-гадовы хлебароб Уладзімір Балух жыве на ўскраіне вёскі Серабранка, што за 18 кіламетраў ад найменшага раённага цэнтра Крыма — пасёлка Раздольнае.

У снежні 2013 года, з пачаткам Майдану, Уладзімір вывесіў на даху сваёй хаты ўкраінскі сцяг. Сцяг Украіны Балух вывесіў і пасля анексіі Крыма Расіяй.

«Гэта далучэнне я не прызнаю. Нават пашпарт расійскі сабе не стаў рабіць. Спрабаваў жыць, як раней: апрацоўваў свае 45 гектараў пшаніцы і аўса і прадаваў», - казаў крымчук. Ён растлумачыў, што сабранага ўраджаю хапае толькі на жыццё.

У красавіку 2015 года да яго ў дом упершыню прыйшлі супрацоўнікі ФСБ. Уладзімір быў у гэты час у сяброў і вырашыў схавацца, толькі праз 11 дзён вярнуўся дадому.

За той час сілавікі былі ў яго маці 4 разы: усё перавярнулі падчас вобшукаў. Сцяг Украіны сарвалі.

Жонка паведаміла Уладзіміру, што яго падазраюць у крадзяжы запчастак да трактара. Паводле версіі следства, аб крадзяжы Балух нібыта сам распавёў у пяльменнай за чаркай выпадковаму чалавеку.

У наступны раз да яго ў дом уварваліся праз паўгода — 14 лістапада. Цяпер яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля ВАЗ, пра што ён нібыта зноў жа распавёў у пяльменнай.

«Пачалі біць… Два разы па галаве стукнулі відавочна не рукой. Я абмяк. Выцягнулі з спальні ў споднім і матросцы. У калідоры засунулі ў галёшы і пацягнулі да машыны. Там паклалі на задняе сядзенне. А я адчуваю, што рукі моцна кайданкамі сціснулі. Папрасіў: «аслабце хоць кайданкі». і яны адпусцілі вось такім чынам: выцягнулі з машыны, кінулі на зямлю, і адзін паставіў мне нагу на галаву, а два іншых паслабілі кайданкі», - распавёў Балух.

Ператрус у яго доме ні аўтамабіля ВАЗ-2106, ні нават слядоў ад яго не выявіў. На фермера распачалі справу за «абразу прадстаўніка ўлады».

А ў снежні ФСБ зладзіла дома ў Балуха новы ператрус, «выявіла» на гарышчы 90 патронаў і трацілавыя шашкі, была распачатая новая справа.

Уладзімір Балух сваю віну не прызнаў. У апошнім слове перад вынясеннем прысуду ён заявіў, што справа супраць яго — гэта палітычная замова.

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць