Навука і тэхналогіі22

Чарговы выпадак узгарання мабільнага тэлефона ў Мінску. Разбіраемся, чаму гэта адбываецца

Чарговы выпадак узгарання мабільнага тэлефону здарыўся некалькі дзён таму. Як паведамляе СТБ, карыстальнік Facebook з Мінску Ілья Талавыра распавёў на сваёй старонцы, што падчас зарадкі ягоны тэлефон выбухнуў.

Фота: facebook.com/ilya.talovyra

«Адбыўся выбух і ўзгаранне ўсяго, што знаходзілася побач. Добра, што ў офісе былі людзі, якія не далі пажару разысціся, але ў цэлым усё магло скончыцца вельмі блага», — пісаў тады Ілья. Варта адзначыць, што цяпер запіс чамусьці выдалены.

Яшчэ адзін выпадак адбыўся вясной гэтага года. Тады ў жыхара Мінска загарэўся тэлефон падчас зарадкі і мужчына атрымаў наймацнейшы апёк рукі.

Летась кампанія Samsung спыніла продажы смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7 у сувязі са шматразова выяўленымі выпадкамі ўзгарання прылад пры зарадцы.

Чаму выбухоўваюць мабільныя прылады?

Той самы кампанент, які з’яўляецца найбольш небяспечным у мабільным тэлефоне, планшэце або ноўтбуку, і які мае ўласцівасць выбухоўваць з незайздроснай рэгулярнасцю — літый-іонны акумулятар.

Яго зарадка праходзіць па складаным алгарытме і заўсёды кіруецца спецыяльным мікракантролерам, які ўвесь час адсочвае тэмпературу і іншыя параметры батарэі. На яго эксплуатацыю і захоўванне таксама накладваецца маса абмежаванняў. Напрыклад, літый-іонныя акумулятары не трываюць глыбокага разраду, працы пры вельмі нізкіх адмоўных і вельмі высокіх тэмпературах. Таму практычна ўсе прылады з імі маюць адмысловыя кантролеры, якія адсочваюць працу і адключаюць акумулятар у выпадку перавышэння яго паказчыкамі крытычных значэнняў.

Літый-іонныя акумулятары маюць раздзяляльнік, які размяжоўвае адмоўны і станоўчы электроды. Нават пры самай малой дэфармацыі (напрыклад, калі тэлефон паваліўся на падлогу), гэты раздзяляльнік можа пашкодзіцца, што прывядзе да кароткага замыкання.

Часцей за ўсё выбухоўваюць неарыгінальныя акумулятары, якія трапляюць у тэлефон пасля таннага рэмонту. У такіх батарэях зрэдку трапляюцца мікраскапічныя металічныя часціцы, якія могуць уступіць у кантакт з элементамі акумулятара і таксама выклікаць кароткае замыканне.

Так выглядае акумулятар амаль у кожным сучасным смартфоне © Flickr / Kārlis Dambrāns

Часта тэлефоны ўзгараюцца падчас зарадкі, як у выпадку з Ільёй Талавырам. У гэтым выпадку звычайна мае месца перагрэў, які таксама выклікае каротае замыканне. І гэта звязана з выкарыстаннем неарыгінальных або падробных зарадных прыладаў, вырабленых не вытворцам дадзенага мабільнага тэлефону. Перагрэты акумулятар запускае рэакцыю, якая выклікае яшчэ большы скачок тэмпературы, што і прыводзіць да ўзгарання і выбуху.

Зменшыць імавернасць непажаданых няшчасных выпадкаў з мабільнымі прыладамі можна, выкарыстоўваючы толькі арыгінальныя кампаненты, вырабленыя вытворцам канкрэтнае прылады, а таксама звяртаючыся па рамонт да правераных службаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба29

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба29

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць