Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключае правядзення вайсковай аперацыі ў Венесуэле.

«Мы маем мноства варыянтаў вырашэння сітуацыі ў Венесуэле, уключаючы правядзенне вайсковай аперацыі ў гэтай краіне», — заявіў ён, дадаўшы, што жыхары Венесуэлы «пакутуюць і паміраюць».
Венесуэла ад вясны ахопленая беспарадкамі, падчас якіх загінула больш за 100 чалавек. Гэта адбываецца на фоне супрацьстаяння паміж прэзідэнтам Мадура і апазіцыяй, якой пасля выбараў належыць большасць у парламенце.
Каментары