Навука і тэхналогіі11

Чаму беларускія кіроўцы не могуць пры аварыі аформіць еўрапратакол на мабільніку, як гэта зроблена ў Эстоніі?

Для паскарэння працэсу афармлення дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) эстонская кампанія стварыла і выпусціла мабільны дадатак E-accident, прызначаны для запаўнення дэкларацый ДТЗ электронным спосабам, піша Delfi.lt.

E-accident дае кіроўцам магчымасць хутка запоўніць дэкларацыю ДТЗ, так званы «еўрапратакол» і перадаць інфармацыю страхавым кампаніям. Дакументы, як сцвярджаецца ў апісанні дадатку, можна запаўняць на 33 мовах у 46 краінах (у тым ліку і ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы).

Дадатак аўтаматычна захоўвае інфармацыю ў PDF-фармаце і ў адпаведнасці з арыгінальнай формай выдае яе для канкрэтнай краіны, у якой адбылася аварыя.

Парадак запаўнення дэкларацыі пры дапамозе мабільніка цалкам адпавядае парадку запаўнення папяровага варыянту. Дадатак аўтаматычна вызначае і паказвае месца ДТЗ, дату і час. Можна выбраць тып транспартнага сродку, адзначыць месца, на якое прыйшоўся першы ўдар і паказаць бачныя пашкоджанні. Апроч таго, трэба адлюстраваць схему ДТЗ і зрабіць фатаграфіі з пашкоджаннямі транспартнага сродку.

Насуперак завярэнням стваральнікаў дадатку, зараз у Беларусі ім скарыстацца наўрад ці атрымаецца. 

У Беларускім бюро па транспартным страхаванні (ББТС) «Нашай Ніве» паведамілі, што нічога не чулі пра эстонскае новаўвядзенне. 

«На дадзены момант такі від рэгістрацыі ДТЗ заканадаўча ніяк не акрэслены. У перспектыве, магчыма, нешта падобнае з'явіцца, але для гэтага патрэбна ўносіць змены ў заканадаўства», — распавёў Віктар Лукашэвіч, начальнік аддзела прыёма заяваў і ацэнкі памеру шкоды ББТС. 

У «Белдзяржстраху» таксама нічога не ведаюць пра E-accident, а ў страхавой кампаніі «B&B Insurance» сказалі, што гэта немагчыма хаця б таму, што патрэбныя подпісы абодвух бакоў-удзельнікаў ДТЗ, а лічбавы подпіс у нашай краіне на дадзены момант заканадаўча не замацаваны. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў5

Шрайбман: Мне шкада Пратасевіча, хоць я быў вымушаны з'ехаць з краіны з-за таго, што ён нагаварыў па тэлебачанні11

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома7

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць