Даследчык знайшоў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры ХIХ — ХХ стагоддзяў. Ён першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак новых твораў класіка.

Памёр выбітны беларускі літаратуразнаўца і даследчык Вячаслаў Рагойша.
Прафесара не стала сёння. Яму было 83 гады.
Вячаслаў Рагойша — пісьменнік, літаратураўнаўца, даследчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, доктар філалагічных навук.
Яго лічаць бацькам-заснавальнікам кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта.
Прафесар нарадзіўся ў 1942 годзе ў мястэчку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша». Рагойша выкладаў у БДУ, а пасля загадваў кафедрай тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта.
Яго доктарская дысертацыя называлася «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад».

Даследчык знайшоў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры ХIХ — ХХ стагоддзяў. Ён першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак новых твораў класіка.
Таксама пісаў энцыклапедычныя артыкулы, навучальныя дапаможнікі для ўніверсітэтаў і старэйшых класаў школ.
Рагойша перакладаю паэзію і прозу са славянскіх моваў (найперш украінскай) на беларускую. Выдаў і ўласны зборнік вершаў «Полюс цяпла» (2007). Аўтар звыш 20 асобных кніг і больш чым 1000 розных публікацый у перыёдыцы і калектыўных зборніках.
-
Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда
-
У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу
-
Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары