Меркаванні7171

Стась Карпаў: Смешныя людзі са сваім «спачатку эканоміка»

Вельмі смешна, канечне, чытаць, калі дарослыя адукаваныя людзі з «еўрапейскімі каштоўнасцямі» пішуць: чо вы прысцябаліся да гэтай беларускасці. Вось давайце спачатку пабудуем эканоміку, а пасля і…

Гэта такое рэха расійскага дыскурсу а-ля Латыніна. Якая кажа, што вось вайна ва Украіне — гэта, маўляў, гаўняна. А вось калі б Расія была о-го-го, то і ваяваць было б не трэба. Украіна б сама русіфікавалася, забыла б украінскую мову і спажывала б высокатэхналагічныя маскоўскія нішцякі на правах мінімальна самастойнай геапалітычнай адзінкі, а Беларусь дык і наогул увайшла б шасцю абласцямі, прагнучы болей вялікай культуры. То бок Латыніна ў Маскве:

— Сокал. сокал!

А нашы еўрапейскія эканомікацэнтрысты:

— Я Беркут, прыём.

Безумоўна, быць метраполіяй у дачыненні да калоніяў — гэта крута для метраполіі. І тут я магу зразумець Латыніну.

Я не магу зразумець ідэолагаў калоній, бо ніякай асаблівай эканомікі ў калоніях не бывае: калонія зміраецца з тым, што, цягнучыся да вялікай культуркі, яна будзе жыць горш, і дым у яе будзе ніжэйшы, і дранік драбнейшы.

Заўважу, што калі амерыканцы вырашылі, што будуць весці сваю асобную ад кароны гаспадарку — яны адразу абвясцілі сябе «новай нацыяй», паколькі калі у цябе нацыя — тая самая — «обшчая», то не ясна, чаму ты павінен усё рабіць па-свойму. І з якога такога перапуду павінен жыць лепей, чым у цэнтры.

Нацыя — гэта сфера адказнасці. Твая нацыя — твая сфера адказнасці. А метраполія — хай коціцца каўбаскай.

Таму не будзе без мовы ніякіх такіх эканамічных, даруйце, поспехаў. Вы заўсёды будзеце рускімі са знакам якасці. Праўда, знак будзе адмоўным і жыць вы будзеце ў сярэднім гаўняней, паколькі псіхалагічна будзеце лічыць гэта нармальным парадкам рэчаў.

Вырасці у Галіі і рвануць у Рым, адкуль высылаць пасылкі з кансерваванымі фінікамі на малую радзіму.

Каментары71

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць