Навука і тэхналогіі4646

У Беларусі звыш 115 тысяч айцішнікаў, іх сярэдні заробак — 1800 даляраў

Парк высокіх тэхналёгій - аснова ІТ-індустрыі.

Адна з найбуйнейшых у сьвеце аўдытарска-кансалтынгавых кампаній Ernst & Young (EY) прадставіла сёньня грунтоўны агляд (спампаваць у PDF) цяперашняга стану і пэрспэктыў індустрыі інфармацыйных тэхналёгій у Беларусі.

Свабода выбрала 10 самых цікавых фактаў пра сэктар эканомікі, які разьвіваецца найбольш імклівымі тэмпамі.

1. 115 тысяч айцішнікаў

Паводле разьлікаў EY, у Беларусі сёньня звыш 115 тысяч спэцыялістаў сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў (ІKТ). 85 тысяч зь іх занятыя непасрэдна ў ІKТ-галіне, рэшта — у іншых сэктарах эканомікі.

2. ПВТ — аснова ІТ-індустрыі

Сёньня 181 беларуская кампанія з сукупным штатам у 30 тысяч чалавек — рэзыдэнты Парку высокіх тэхналёгіяў, створанага ў 2005 годзе прэзыдэнцкім дэкрэтам. Кампаніі-рэзыдэнты ПВТ вызваленыя ад cплаты ўсіх карпаратыўных падаткаў, а індывідуальны падаходны падатак для іхніх супрацоўнікаў мае паніжаную 9-адсоткавую стаўку і не ўключаецца ў сукупны гадавы прыбытак.

На долю рэзыдэнтаў ПВТ прыпадае 28,9% прыбытку ІКТ-сэктару і 85,7% экспарту кампутарных паслугаў.

3. Большасьць кампаніяў — да 100 чалавек

Памер больш як 70% кампаніяў-рэзыдэнтаў ПВТ не перавышае 100 супрацоўнікаў. Пры гэтым больш за палову айцішнікаў ПВТ працуюць у буйных кампаніях, штаты якіх перавышаюць 500 чалавек.

4. Самая высокааплатная сфэра

Па выніках 2016 году сярэдні заробак у сфэры ІКТ склаў 1800 даляраў — у 4,5 раза вышэй, чым агулам па краіне. Паводле прагнозу EY, сярэдні заробак у ПВТ у 2020 годзе дасягне 2,4 тысячы даляраў.

5. Самая маладая галіна

57% супрацоўнікаў кампаніяў-рэзыдэнтаў ПВТ маладзейшыя за 30 гадоў. Пры гэтым 49% беларускіх айцішнікаў пачалі працоўную кар’еру да 21 году. Каля 12% айцішнікаў — студэнты.

6. Экспарт ІТ-паслугаў вырас у 30 разоў

Як расьце экспарт ІТ-паслуг з Беларусі. Крыніца: The IT Industry in Belarus: 2017 and Beyond by EY.

За апошнія 11 гадоў экспарт ІТ-паслугаў і прадуктаў зь Беларусі вырас у 30 разоў, дасягнуўшы 956,8 млн даляраў (2016). Пры гэтым доля ІТ-экспарту ў агульным аб'ёме экспарту тавараў і паслугаў краіны вырасла з 0,16% да 3,25%. На долю ІКТ прыпадае 10,5% ВУП у сэктары паслугаў і 5,1% агульнага ВУП Беларусі.

7. Самая экспартаарыентаваная галіна

Больш за 90% продажаў беларускіх ІТ-кампаніяў — за мяжу. 49,1% экспарту прыпадае на Заходнюю Эўропу, 43,1% — на ЗША.

69% апытаных аналітыкамі кампаніяў зарабляюць, выконваючы замовы кліентаў (аўтсорсінг). Меншасьць распрацоўвае ўласныя высокатэхналягічныя прадукты — гэта значна складаней, але і выгадней фінансава. World of Tanks, MSQRD, Maps.me — вядомыя ва ўсім сьвеце праграмы, прыдуманыя і распрацаваныя ў Беларусі.

Boeing 737-300 «Белавія» з рэклямаю кампутарнай гульні.

8. Інвэстыцыі імкліва растуць

З 2011 па 2014 гады, паведамляе EY, інвэстыцыі ў ІКТ-сэктар вырасьлі амаль утрая — да 1,47 мільярда даляраў. Тры галоўныя краіны-інвэстары — ЗША, Нідэрлянды і Расея.

9. Адукацыя — гарантыя посьпеху

Тэхнічныя дысцыпліны ў Беларусі вывучаюць у ВНУ 75 тысяч чалавек (24% ад агульнай колькасьці студэнтаў). Сярод гэтых дысцыплін — 70 ІТ-спэцыяльнасьцяў. Больш за траціну супрацоўнікаў кампаніяў-рэзыдэнтаў ПВТ — выпускнікі БДУІР, «галоўнай айцішнай ВНУ».

ІТ-кампаніі стварылі 52 сумесныя лябараторыі ў 15 адукацыйных установах Беларусі, аднак у большасьці беларускіх выкладчыкаў заробкі непрапарцыйна нізкія ў параўнаньні з супрацоўнікамі ІТ-кампаніяў.

10. Ангельская мова — норма

Сёньня большасьць кваліфікаваных беларускіх ІТ-спэцыялістаў валодаюць ангельскай мовай (асноўны сродак камунікацыі з замежнымі калегамі і кліентамі). Усяго 5 гадоў таму такіх было зусім мала.

Каментары46

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць