Меркаванні22

Памяці Яна Матусевіча

Гэтага сьвятара ведалі многія ў Беларусі. Мажны, абапіраючыся на кавеньку, ён прыходзіў на сходы і мітынгі. Ён быў першы рыма-каталіцкі сьвятар, які ў гады перабудовы загаварыў да шырокай аўдыторыі. І загаварыў па-беларуску. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Гэтага сьвятара ведалі многія ў Беларусі. Мажны, абапіраючыся на кавеньку, ён прыходзіў на сходы і мітынгі. Ён быў першы рыма-каталіцкі сьвятар, які ў гады перабудовы загаварыў да шырокай аўдыторыі. І загаварыў па-беларуску. Сёньня – набажэнства і літургія ў яго памяць. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Ён прыйшоў у Вільні на Ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту, каб нагадаць пра хрысьціянскія традыцыі і хрысьціянскія каштоўнасьці. Паколькі зьезд праходзіў у дзень сьвятога Яна Хрысьціцеля, ён запрасіў яго ўдзельнікаў на імшу ў касьцёл сьвятога Мікалая — той самы касьцёл, у якім шмат гадоў, аж да трагічнага арышту, служыў айцец Адам Станкевіч.

З айцом Адамам гэтага ксяндза яднала не толькі тое, што яны былі беларускімі сьвятарамі рыма-каталіцкай Царквы. Тыя, хто пазнаёміўся з айцом Янам бліжэй, ведаў, што ён, як ксёндз Адам Станкевіч, — бібліяфіл і што асаблівым ягоным хобі было зьбіраньне кніг пра мастацтва.

Як і ксёндз Адам Станкевіч, айцец Ян глядзеў на хрысьціянства ў Беларусі не з вузкаканфэсійнага гледзішча. Ён быў адкрыты для дыялёгу з праваслаўнымі і пратэстантамі. І таму невыпадкова ён стаў адным з сузаснавальнікаў Беларускага біблійнага таварыства, у якое ўвайшлі прадстаўнікі розных канфэсіяў і дэнамінацыяў.

Мажліва гэтай адкрытасьці спрыяла тое, што рыма-каталіцкі сьвятар Ян Матусевіч (так склалася) скончыў праваслаўную духоўную сэмінарыю і добра ведаў багатыя духоўныя трыдыцыі хрысьціянскага Усходу.

Сьвятло Ўсходу (так называлася адно з Апостальскіх пасланьняў Папы Яна Паўла ІІ) заўсёды было ў сэрцы, у сьвядомасьці рыма-каталіцкага сьвятара Яна Матусевіча. Да таго ж ён і служыў у асаблівай мясцовасьці — у Барунах, што на Ашмяншчыне. Служыў у сьценах былога ўніяцкага манастыра. У гэтых базыльянскіх мурах ён сузіраў абраз Маці Божае Барунскае, які шануюць і каталікі, і праваслаўныя. Маліўся да яго. І той, хто ведаў айца Яна, анітрохі не зьдзівіўся, калі на самым заранку другога абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ён стаў грэка-каталіцкім сьвятаром.

Бо хто такі грэка-каталік, уніят? Гэта праваслаўны, які жыве ў адзінстве з Рымам, з пасадам апостала Пятра. Праваслаўны, які не хоча падзелу хрысьціянства на ўсходняе і заходняе.

Тады, на пачатку 1990-х, Ян Матусевіч быў другім грэка-каталіцкім сьвятаром у Беларусі. Першым быў ужо немалады былы вязень ГУЛАГу айцец Віктар Данілаў, якога таемна высьвяцілі яшчэ ў савецкі час. Айцец Віктар жыў у Гродне. І таму дэканам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы быў пастаўлены маладзейшы за айца Віктара на дваццаць гадоў жыхар сталіцы айцец Ян Матусевіч.

Нехта яшчэ напіша гісторыю станаўленьня сучаснае Грэка-Каталіцкае Царквы ў Беларусі, гісторыю заснаваньня першай парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа ў Менску, якая адпраўляла літургію то на прыватных кватэрах, то ў падвалах, то ў «чырвоных кутках». Нехта яшчэ напіша пра тыя перашкоды Царкве, якія чыніла і чыніць ёй дзяржаўная ўлада. Але такая ўжо ў нас зямля, такая глеба, дзе сышліся Усход і Захад, грэцкія і лацінскія традыцыі.

Цяпер БГКЦ мае больш за дваццаць парафіяў. І калі айцец Ян Матусевіч быў першым і адзіным дэканам Царквы, дык цяпер маецца два дэканаты. І адзін з дэкантаў, а таксама парафію Сьвятога Язэпа ўзначальвае гадунец айца Яна — протапрэзбітар Андрэй Абламейка. За гэтыя гады Царква атрымала пятнаццаць сьвятароў і мае сэмінарыстаў. А тое, што ў Беларусі зьявілася грэка-каталіцкае манаства, можна разглядаць як заруку будучыні Царквы, бо, як правіла, з манахаў паходзяць уладыкі, рэктары, прэфэкты.

З верай і надзеяй гледзячы ў будучыню, беларускія грэка-каталікі з удзячнасьцю згадваюць ў гэты дзень айца Яна Матусевіча, які пакінуў нас роўна дзесяць год таму.

* * *

Сёння ў 17 гадзін на Кальварыі пачнецца жалобнае набажэнства над магілай айца Яна Матусевіча. Затым у 19 гадзін у Грэка-Каталіцкім цэнтры ў імя Сьвятога і Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) будзе адслужана святая літургія, якую разам з дэканам а. Андрэем Абламейкам будзе служуць менскае грэка-каталіцкае духавенства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць