Спорт

Штанге: Задача‑мінімум — 3‑е месца ў групе

Такую мэту перад трэнерам і зборнай паставіла кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу.

Мінімальнай задачай беларускіх футбалістаў у кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету‑2010 зьяўляецца 3‑е месца ў сваёй адборачнай групе.

А задача‑максімум — першае месца.

Пра гэта заявіў на прэс‑канфэрэнцыі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бэрнд Штанге, які падзяліўся з журналістамі падрабязнасьцямі падрыхтоўкі да старту ў адборачным цыкле.

Нагадаем, што супернікамі беларусаў па групе будуць зборныя Англіі, Харватыі, Украіны, Казахстану і Андоры.

Першы матч беларусы правядуць 6 верасьня ў Львове супраць Украіны (трансьляцыя а 20‑й на канале ОНТ). 10 верасьня матч у гасьцях з Андорай,

а 15 кастрычніка ў Менску гульня са зборнай Англіі.

«Гульцы прыбылі [у Менск рыхтавацца да матчу з Украінай -- НН] без траўмаў, і мы настроены вельмі аптымістычна перад стартам адборачнага турніру.

Сёньня старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Генадзь Нявыглас паставіў перад зборнай мінімальную задачу: заняць 3‑е месца ў адбочнай групе.
Наша максімальная задача — 1‑е месца, для чаго трэба пакінуць за сьпінай адразу трох супернікаў, якія заўважна нас перазыходзяць у сусьветным рэйтынгу: Англію, Харватыю і Украіну. Гульцы будуць старацца зрабіць усё магчымае. Але за 30 год трэнерскага стажу я зразумеў, што ў футболе не існуе такога ліфту, зайшоўшы ў які можна было б адразу апынуцца ан вяршыні. Трэба ўздымацца, пераадольваючы прыступку за прыступкай», — сказаў Бэрнд Штанге.

У сувязі з гэтым галоўны трэнер выказаў падзяку кіраўніцтву Беларускай фэдэрацыі футболу, якая «рэальна ацэньвае становішча рэчаў, ставячы мінімальнай задачай трэцяе месца ў групе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі15

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі15

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць