Навука і тэхналогіі

У Кітаі ўпершыню правялі працэдуру крыягеннай замарозкі чалавека

Крыагеніка — гэта практыка хуткай і глыбокай замарозкі нядаўна памерлых людзей (ці нават асобных органаў, напрыклад, мозгу) у надзеі аднойчы іх уваскрасіць, калі тэхналогіі стануць значна больш прасунутымі. Нядаўна ў Кітаі была праведзеная першая ў краіне крыазамарозка чалавека.

Звярнуцца да гэтай працэдуры вырашыў муж 49-гадовай Цянь Вэнь Лянь, якая памерла ад раку лёгкіх і была згодная на тое, што пасля смерці яе цела будзе перададзенае для навуковых даследаванняў. У інтэрв'ю выданню Mirror ён распавёў, што сям'я першапачаткова вырашыла абраць крыагеніку, бо разглядала яе як «праект па захаванні жыцця».

Вэнь Лянь — жанчына, якую замарозілі. Фота: mirror.co.uk

У рамках гэтай працэдуры кампанія Yinfeng Biological Group, размешчаная ў горадзе Цзінань, змясціла цела Вэнь Лянь у кантэйнер з 2000 літрамі вадкага вадароду. Сам праект з'яўляецца міжнародным. У ім прымалі ўдзел адразу некалькі кітайскіх, а таксама адна амерыканская кампанія.

Пры сучасным стане тэхналогій крыакансервацыя людзей і жывёл незваротная: замарозіўшы чалавека, ажывіць яго немагчыма. Таму людзей падвяргаюць крыакансервацыі толькі пасля юрыдычна зафіксаванай смерці мозгу, у адваротным выпадку гэта было б забойствам.

Раней працэдуры крыакансервацыі праводзілі (і зараз рэгулярна праводзяць) толькі ў Расіі і ЗША. Юрыдычна крыасховішчы з'яўляюцца могілкамі (і трэба заўважыць, месца на гэтых могілках каштуе вельмі дорага).

Каментары

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць