Свет11

Дадон назваў умовы аб'яднання Малдовы з Прыднястроўем

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што аб'яднанне з Прыднястроўем стане магчымым у выпадку паразы на парламенцкіх выбарах празаходніх лібералаў. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю РІАН.

«Як можна вырашыць прыднястроўскае пытанне? Першае, і гэта павінна быць асновай, — гэта прамалдаўская большасць у парламенце, якая не імкнецца ў НАТА, не выступае за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй. Такая ўлада можа з'явіцца ў канцы 2018 года — пасля парламенцкіх выбараў», — заявіў Дадон.

Другім умовай аб'яднання ён назваў дамоўленасці з Тыраспалем аб стварэнні агульнай краіны. «Гэта вельмі няпроста. Розныя пакаленні, розныя сістэмы дзяржаўнага кіравання, розныя падатковыя сістэмы. Гэта не год і не два», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Трэцяй умовай ён назваў «геапалітычнае акенца» ў адносінах Расіі і Захаду. Па яго словах, па аптымістычным сцэнары аб'яднанне можа адбыцца ў 2019-2020 гадах. «Было б ідэальна правесці прэзідэнцкія выбары 2020 года ў аб'яднанай дзяржаве», — сказаў на заканчэнне ён.

У Ціраспалі не раз падкрэслівалі, што не збіраюцца абмяркоўваць пытанне пра ўз'яднанне з Кішынёвам. У студзені прэзідэнт непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) Вадзім Краснасельскі адхіліў прапанову Дадона аб правядзенні на абодвух берагах Днястра рэферэндуму аб аднаўленні адзінай краіны. «У нас у Прыднястроўі ў 2006 годзе народ выказаўся за незалежнасць Прыднястроўя з наступным уваходжаннем яго ў склад Расіі. Наш народ вызначыўся», — указаў ён.

Канфлікт паміж Кішынёвам і ПМР, якая пасля абвясціла незалежнасць ад Малдовы, пачаўся ў 1989 годзе. Узброенае супрацьстаянне было спыненае ў 1992-м.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць