Здарэнні6161

Пад Слуцкам невядомыя ў камуфляжы расстралялі бусла

У вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна невядомыя ў камуфляжнай форме застрэлілі бусла, піша Еўрарадыё са спасылкай на «Інфа-кур'ер»

kurjer.info

Забітую птушку пахавалі на сваім гародзе дачнікі Анатоль і Таццяна Грэкі. Яны хочуць, каб вінаватых пакаралі штрафам, пазбавілі паляўнічага білета і далі публічную вымову.

Здарэнне адбылося зранку 16 верасня. Міма дачы сям'і Грэк праехалі дзве машыны — Volkswagen Golf і Volkswagen Transporter. Яны ехалі ў той бок, куды звычайна людзі ездзяць на паляванне. Праз пару хвілін прагучалі два стрэлы, якім дачнікі не надалі вялікага значэння.

Але праз некалькі хвілінаў Анатоль Грэк пабачыў у гародзе забітага бусла. Невядомыя паляўнічыя прастрэлілі яму лапу, шыю і спіну. Такім чынам стрэл прагучаў за 30 метраў ад вёскі. 

Суседзі Грэкаў распавялі, што з мікрааўтобуса выйшаў чалавек у камуфляжнай форме і стрэліў. Чацвёра буслоў паляцелі, адзін не паспеў. Дачнікі не запомнілі нумароў аўтамабіляў, бо не ведалі, што там едуць паляўнічыя. 

Міліцыя прыняла ў дачнікаў заяву. Таксама сям'я Грэкаў паведаміла пра інцыдэнт у Слуцкі лясгас і плануе пракансультавацца ў пракуратары, як ім дзейнічаць далей.

Як каментуе дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, белы бусел знаходзіцца пад аховай закона, і паляванне на іх забароненае. У ежу іх не ўжываюць. Акрамя таго, забаронена страляць і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй у населеных пунктах і на адлегласці менш за 200 метраў ад іх крайняга будынка. 

У Слуцкім лясгасе кажуць, што паляўнічым пагражае некалькі пакаранняў. За забітую птушку, на якую забаронена паляванне — штраф ад 10 да 50 базавых велічыняў (230-1150 рублёў). За паляванне каля населенага пункту — штраф да 30 базавых велічыняў (690 рублёў) і пазбаўленне права палявання на тры гады. Калі ў паляўнічых не было пуцёўкі і яны займаліся незаконным паляваннем, ім можа пагражаць нават крымінальная справа.

Каментары61

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць