У ААН падалі заяўку на прызнанне новай дзяржавы памерам з Францыю
У паўночнай частцы Ціхага акіяна існуе праблема сусветнага маштабу: плошча смецця вырасла да памераў Францыі. З гэтае нагоды экалагічны дабрачынны фонд «Пластыкавыя акіяны» аб'яднаўся з навінава-забаўляльным парталам LadBible, каб прыняць удзел у кампаніі па прызнанні гэтай смеццевай кучы незалежнай краінай.
Кампанія сцвярджае, што ў адпаведнасці з Артыкулам 1 Канвенцыі Монтэвідэа 1993 года аб правах і абавязках дзяржаваў, краіна павінна мець магчымасць вызначаць тэрыторыю, фарміраваць урад, узаемадзейнічаць з іншымі дзяржавамі і мець пастаяннае насельніцтва. У Вялікай ціхаакіянскай смеццевай кучы ёсць межы (або нешта накшталт гэтага), і таму лёгка стварыць урад і ўстановы для ўзаемадзеяння з іншымі краінамі.
Разам з былым віцэ-прэзідэнтам ЗША Альбертам Горам, які стаў першым грамадзянінам «краіны», больш за 100 000 чалавек падпісалі хадайніцтва аб прадастаўленні грамадзянства і ў пачатку верасня падалі заяўку на тое, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прызнала Смеццевыя Астравы ў якасці 196-й краіны свету.
Праект з'яўляецца стварэннем прафесіяналаў рэкламнай індустрыі Майкла Х'юза і Далатанда Алмейда. Дызайнер Марыё Керкстра дапамог стварыць сцяг, пашпарт, валюту (з назваю debris, або «дэбры», даслоўна з англ. — «смецце»), і маркі.







«Калі вы лічыце, што ўсё гэта смешна, — адзначае LadBible, — тады, калі ласка, падумайце хаця б пра тое, што існуе тэрыторыя, у сукупнасці роўная памерам Францыі, якая цалкам складаецца з адходаў пластыка ў моры».
-
У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА
-
У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь
-
Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру
Каментары