Усяго патроху1919

Папулярны расійскі відэаблогер памёр ад укусу самай атрутнай у свеце змяі ў жывым эфіры

Відэаблогер Арслан Валееў праславіўся дзякуючы сваім каналам на Ютубе пра вялікіх дзікіх котак «BobCat TV» і каналу пра рэптылій «Прыватны экзатарыум». Пасля сваркі з жонкай ён у жывым эфіры атрымаў укус атрутнай змяі.

Арслан Валееў з жонкай.

Чорная мамба — самая атрутная змяя ў свеце нароўні з сетчатай карычневай змяёй. Яе ўкус смяротны для чалавека, калі своечасова не ўвесці антыдот. Арслан Валееў атрымаў укус менавіта гэтай змяі, перадаюць расійскія СМІ. 

У ноч на 23 верасня ў жывым эфіры блогер распавядаў пра чорную мамбу, якая ў нейкі момант нанесла яму ўкус. Падпісчыкі, якія назіралі за жывым эфірам, выклікалі хуткую дапамогу.

Лекары адвезлі Арслана ў бальніцу ў крытычным стане. Медыкі зрабілі ўсё магчымае, але выратаваць натураліста ім не ўдалося.

Чорная мамба.

Паведамляецца, што спрэчка Валеева з былой жонкай прывяла блогера ў моцнае засмучэнне. Ён раўнаваў дзяўчыну, аднойчы нават нібыта дазволіў сабе падняць на яе руку (так, ва ўсякім выпадку, сцвярджае сама былая жонка, даказваючы свае словы медыцынскімі дакументамі). Пазней Арслан апублікаваў у адной са сваіх груп публічны зварот да Кацярыны Пятыжкінай, у якім папрасіў у яе прабачэння за ўсё зробленае.

«Перад табой ужо не раз прасіў прабачэння. Папрасіў прабачэння і публічна. Перад публікай таксама прашу прабачэння, я не робат для ўборкі за жывёламі і генерацыі відэа, я чалавек, даволі слабы характарам», — напісаў блогер напярэдадні сваёй гібелі ў эфіры.

Нязменны тэлевядучы праграмы «У свеце жывёл» Мікалай Драздоў пракаментаваў трагедыю. Паводле яго словаў, у жывым эфіры ўвага губляецца, а чорная мамба — змяя хуткая і бязлітасная.

Драздоў і Валееў на адной з тэлеперадач

«У жывым эфіры губляеш увагу, адцягваешся на здымку. Вельмі небяспечна. Мяне адзін раз укусіла змяя, на здымках гадзюка была, праляжаў у бальніцы. У эфіры лепш са змеямі не выступаць. Мамба — вельмі спрытная і хуткая, кусае імгненна», — заявіў Драздоў.

Прапануем вашай увазе апошнія відэа з каналаў «БобКэт ТВ» і «Прыватны экзатарыум», зробленыя Арсланам. 

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць