Музыка

З несызмернай глыбі. Akute зрабілі песню на верш Анатоля Вольнага

Гурт Akute прэзэнтаваў на TuzinFM свой новы твор «Я цябе пакахаў», запісаны для праекту «(Не)расстраляная паэзія» на словы паэта Анатоля Вольнага.

Калі я прачытаў гэты верш, сумневаў не было — ён напісаны акурат для гурту Akute, няхай сабе і 90 год таму. Магілёўскі гурт зь вялікай цікавасьцю паставіўся да прапановы паўдзельнічаць у праекце «(Не)расстраляная паэзія» і ўпадабаў гэты твор Анатоля Вольнага. Музыкі ўбачылі ў гэтым праекце рэальную магчымасьць нагадаць пра рэпрэсаваных літаратараў. Хваля рэпрэсій 30-х, дарэчы, кранула і сям’ю ўдзельніка каманды Ромы Жыгарава. Рома і Стас Мытнік зрабілі песьню на верш паэта ў клясычным «акутаўскім» стылі, але яна можа зьдзівіць прыхільнікаў каманды. Паводле яе можна меркаваць пра саўнд будучага альбому каманды, які цяпер рыхтуецца. Ёсьць спадзеў, што яна таксама прыцягне ўвагу да асобы самога паэта.

Анатоль Вольны (Ажгірэй) — вельмі цікавая асоба, паводле жыцьця якой можна зьняць захапляльны фільм. Ён сам пісаў у аўтабіяграфіі, што з 14 год ня быў дома — рос у камсамоле, але — што цікава! — маючы ў даробку паэму «Беларуская камсамолія» і зборнік «Камсамольская нота», ён лічыўся «майстрам контррэвалюцыйных анэкдотаў», пісаў пародыі, фэльетоны і гумарэскі. Менавіта Вольны быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк», стаў адным з пачынальнікаў беларускай прыгодніцкай прозы. Менавіта па сцэнару Анатоля Вольнага быў зьняты адзін зь першых беларускіх фільмаў «У агні народжаная» (які ў праекце «Тузін.Немаўля» агучыць у 2012-м гурт Re1ikt).

Сучасьнікі апісвалі Вольнага, як чалавека прывабнага і прыемнага ў зносінах. Ён меў блакітныя вочы і сьветлыя валасы, якія завіваліся, хадзіў у кашулi—касаваротцы. Ёсьць вэрсія, што псэўданім ён пазычыў у камсамольскай актывісткі Соні Фрай, якой пэўны час захапляўся («фрай» на ідыш акурат азначае «вольны»). Пасьля ў яго былі вельмі цёплыя адносіны з падпольшчыцай Верай Харужай, але лёс свой ён зьвязаў з Ганнай Кудзелькай — жонкаю паэта Міхася Чарота, калі запрасіў яе зьняцца ў стужцы «Хвоі гамоняць». У 1935-м Вольнаму далі званьне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а праз год арыштавалі ў адзін дзень з Валерыем Мараковым, Міхасём Зарэцкім і Сымонам Баранавых як удзельніка контррэвалюцыйнай арганізацыі. І ў адзін дзень з калегамі быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 году… Падрабязьней пра Анатоля Вольнага ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» распавёў Антон Рудак.

Набыць квіток на канцэртную прэзэнтацыю праекту «(Не)расстраляная паэзія»

Песьня «Я цябе пакахаў» возьме ўдзел у адмысловым туры аўдыёчарту на TuzinFM — першым у сэзоне 2017/2018.

Ў мармуровым сьнягу
вецер
песьні
пісаў…
Вецер сьпеў
завіваў
у ліловы
вянок, —

Я цябе пакахаў,
Я цябе пакахаў…
Ў мармуровым сьнягу
вецер
песьні
пісаў…

Зь сінявокіх нябёс,
з несызмернай
глыбі
вецер зоркі
зрываў,
з непакорнасьцю нёс.

Зьнікнеш зоркай і ты…
зьнікнеш
зоркай
і ты
зь сінявокіх нябёс,
з несызмернай
глыбі…

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

«Вядуць нелюдзімы лад жыцця, размаўляюць па-беларуску». Уладзімір Арлоў расказаў пра новую кнігу і згадаў, як суседзі пісалі на яго даносы

«Бл**зь, дапамажыце мне нах**, Аляксандр Рыгоравіч!» Бабруйчанін пад прымусам жонкі запісаў мемны зварот да Лукашэнкі9

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць