Усяго патроху11

Ваўчкоў будзе капітанам зборнай на матчы Кубку Дэвіса з Грузіяй

Зборныя Беларусі і Грузіі назвалі саставы на матч, што пройдзе ў Менску на наступным тыдні.

Сёньня на сайце Кубку Дэвіса зьявіліся склады камандаў Беларусі і Грузіі на матч Кубку Дэвіса.

Гэтыя зборныя сустрэнуцца ў рамках матчу плэй-оф 2-га раўнду 1-й Эўра-Афрыканскай групы, куды беларусы трапілі пасьля паразаў ад швайцарцаў і палякаў.

Склад беларусаў: Максім Мірны (519-е месца ў рэйтынгу ATP), Уладзімер Ігнацік (425-ты), Андрэй Каратчэня (587-ты), Дзмітры Жырмонт (634-ты).

Няма ў складзе шматгадовага паплечніка Макса Мірнага -- Ўладзімера Ваўчкова. Уладзімер будзе капітанам нашай зборнай у гэтым матчы.

Зборная Грузіі: Іраклі Лабадзэ (527-ты рэйтынг), Ладо Чыхладзэ (851-ты), Надар Ітанішвілі (1059-ты), Георгі Хрыкадзэ. Капітан зборнай: Уладзімер Габрычыдзэ.

Матч пройдзе 19-21 верасьня ў Менску, на кортах сталічнага Тэніснага цэнтру. Пачатак гульняў у кожны дзень а 11-й.

У адрозьненьне ад папярэдніх матчаў зборнай Беларусі прамая трансьляцыя весьціся ня будзе, а толькі позна ўвечары будзе справаздача на АНТ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»42

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску уласнік гістарычнага будынка давёў яго да ручкі3

Бяляцкага вывозілі з калоніі ў Горках у бальніцу для асуджаных у Калядзічах1

«Хацеў даказаць, што буду жыць, як хачу». Былы палітвязень Кучук расказаў, як змагаўся ў турме супраць «нізкага статусу»3

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы: Думаем перш за ўсё пра дзяржаўную бяспеку, а не пра эканамічную выгаду або выдаткі6

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім22

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было16

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю2

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак2

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»42

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць