Здарэнні2626

У Мінску п'яны мужчына збіў сабаку і выкінуў з пятага паверха

Днём 20 кастрычніка з балкона дома на вуліцы Ясеніна ў Мінску мужчына выкінуў сабаку. Да гэтага ён збіў жывёлу, паведамілі TUT.BY чытачы. Інфармацыю пацвердзілі ў міліцыі. 29-гадовага мужчыну затрымалі.

«У мінулую пятніцу мужчына 1988 года нараджэння (раней судзімы за рабаванне) у моцным падпітку прыйшоў да сяброўкі, вывеў яе сабаку на лесвічную пляцоўку і стаў збіваць: уздымаў на руках вышэй за галаву і кідаў на падлогу. Калі на пляцоўку выйшла суседка і спрабавала абараніць сабаку, ён кінуўся да жанчыны. Але жанчына паспела схавацца ў сваёй кватэры. Затым мужчына занёс сабаку на агульны балкон і скінуў уніз», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Як сабака ўпаў з вышыні, бачыла жанчына, якая сядзела ля пад'езда. Жывёла памерла на месцы ад атрыманых траўмаў.

Суседзі выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну і даставілі ў Маскоўскае РУУС. Складзены пратакол па 17.1 (Дробнае хуліганства) КоАП, пасля чаго затрыманага даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Раённым аддзелам следчага камітэта Маскоўскага раёна Мінска праводзіцца далейшая праверка.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць