Грамадства1313

У Бельгіі адкрылі новы помнік стваральніку музыкі да верша «Магутны Божа» Міколу Равенскаму 

1 лістапада на могілках у бельгійскім Лювене быў урачыста адкрыты адноўлены помнік Міколу Равенскаму. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Хівук.

«Ідэя аб усталяванні новых плітаў узнікла летась, акурат на Дзяды. Некалькі месяцаў ішло абмеркаванне, як маюць выглядаць гэтыя пліты, які камень мае быць выкарыстаны ды які змест мае несці адноўлены помнік. Было відавочна, што патрэбны нейкі тэкст на нідэрландскай мове для сведчання ўсім аб беларускім кампазітары. Адначасова хацелася, каб была ўзгадка гімну «Магутны Божа», музыку для якога напісаў Мікола Равенскі. А напрыканцы ўзнікла ідэя дадаць партрэт кампазытара», — адзначыў ён.

Мікола Равенскі

Нарадзіўся ў 1886 у маёнтку Капланцы, цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці.

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930).

Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у Навагрудку. 3 1919 у Мінску, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. 3 1930 выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў Чэрвені (Ігумен). 3 1944 у Германіі, з 1950 у Бельгіі, у Лювенскім універсітэце стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі.

Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы М. Багдановіча («Слуцкія ткачыхі» і іншыя), Я. Купалы, Я. Коласа («Мой родны кут», «Край наш бедны» і іншыя), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага, З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта У. Дубоўкі; не завершана), беларускай аперэты «Залёты» (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы Н. Арсенневай). Кампанаваў рэлігійную музыку. Падрыхтаваў працу «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе).

У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі, з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.

Памёр у 1953 у бельгійскім Лювене.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць