Грамадства99

Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 805 рублёў за сюжэт пра згушчонку і заробкі

Суд Глыбоцкага раёну прызнаў журналіста Зьмітра Лупача вінаватым паводле артыкулу 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за сюжэт «Глыбоцкую згушчонку далучылі да заводу, адкуль усе ўцякаюць», піша Радыё Свабода.

Матэрыял быў паказаны на тэлеканале «Белсат».

Старшыняваў на працэсе судзьдзя Андрэй Тарасевіч, які пастанавіў пакараць журналіста штрафам памерам 35 базавых велічынь, або 805 рублёў.

У відэасюжэце пра глыбоцкую згушчонку людзі скардзіліся на тое, што прыбытковы малочна-кансэрвавы камбінат далучылі да стратнага камбікормавага заводу. Работнікі МКК непакоіліся, што ў новай інтэграванай структуры ў іх зьнізяцца заробкі — пра гэта і гаварылі на камэру.

Заводзячы адміністрацыйную справу, міліцыя вызначыла асобы тых, хто даваў інтэрвію, і выклікала іх у якасьці сьведак. У суд таксама прыйшоў адзін з работнікаў. Ён засьведчыў, што даваў інтэрвію і дадаў: для «Белсату» гатовы гаварыць яшчэ, бо канал кажа праўду.

Зьмітра Лупача сёлета ўжо тройчы судзілі паводле артыкулу 22.9 КаАП і штрафавалі за відэасюжэты, паказаныя на «Белсаце». Але апошні штраф — самы вялікі.

У 2015 годзе незалежнага журналіста пакаралі штрафам памерам 25 базавых велічынь за артыкул, разьмешчаны на сайце «Эўрарадыё».

Каментары9

Цяпер чытаюць

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»6

Дарадца Наўседы: Канчатковае рашэнне па ахове Ціханоўскай яшчэ не прынятае7

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі34

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць