Свет99

Зяленскі пазбавіў грамадзянства мэра Адэсы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ ад пазбаўленні ўкраінскага грамадзянства мэра Адэсы Генадзя Труханава, паведамляе «РБК-Украіна»

Генадзь Труханаў

Перад гэтым Уладзімір Зяленскі заявіў, што атрымаў пацвярджэнне аб наяўнасці расійскага грамадзянства «ў пэўных асоб». Пры гэтым днямі ў сеціве ўжо не ў першы раз праходзіла інфармацыя пра наяўнасць расійскага пашпарта ў Генадзя Труханава.

Генадзь Труханаў займаў пасаду мэра Адэсы з 27 мая 2014 года і заўсёды меў рэпутацыю прарасійскага дзеяча, хоць пасля поўнамаштабнай вайны змяніў сваю рыторыку. Тым не менш, да палітыка былі пытанні, у тым ліку яму закідаліся і карупцыйныя абвінавачанні.

У сувязі з пазбаўленнем Труханава грамадзянства Украіны ягоныя паўнамоцтвы як мэра спыняюцца аўтаматычна.

Менавіта ў сувязі з гэтым Уладзімір Зяленскі даручыў галоўнакамандуючаму УСУ Аляксандру Сырскаму разгледзець пытанне аб стварэнні Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі, якая будзе кіраваць горадам замест адстаўленага мэра.

Разам з Труханавым грамадзянства пазбавілі вядомага прарасійскага дзеяча Алега Царова і танцаўшчыка балету Сяргея Палуніна. Апошні меў грамадзянства Украіны, Расіі і Сербіі, актыўна падтрымліваў Пуціна, але на мяжы 2024‑2025 гадоў заявіў пра сваю эміграцыю з Расіі.

Каментары9

  • Forever
    14.10.2025
    люты бандыт
  • западэнец
    14.10.2025
    Пра прарасейскасць Труханава было вядома даўно. Дзіўна, што толькі цяпер за яго ўзяліся. Хаця ў самой Адэсе далей хапае такіх прарасейскіх як ён. Падобна як у нас у новай апазіцыі, асабліва ў КР.
  • 1
    14.10.2025
    Ватник

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Зграя ваўкоў збегла з Беларусі ў Літву ВІДЭА13

Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park4

Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі2

Што трэба было куратару з КДБ ад Ліцэя БДУ да 2020 года?2

У ДАІ расказалі пра вынікі праверак на запраўках пасля абурэння Лукашэнкі2

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно19

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць