Культура1111

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?

У расійскай інтэлектуальнай індывідуальнай тэлевіктарыне «Свая гульня», паказанай на НТВ 5 кастрычніка, у фінальным раўндзе гульцам выпала беларускае пытанне.

Скрыншот відэа НТВ

У трох турах тэлевіктарыны задаюцца пытанні з розных сфер жыцця, а гульцы набіраюць балы за правільныя адказы і губляюць за няправільныя.

У фінале гульцы выбралі тэму «Нячыстая сіла».

Вядучы Пятро Куляшоў зачытаў пытанне: «Згодна з беларускім павер’ем, Адам і Ева адважыліся паказаць Богу толькі палову сваіх дзяцей — тых, з кім паспелі зрабіць менавіта гэта. Астатніх схавалі: у гумне, у лесе, у балоце… Ад схаваных, маўляў, і паходзіць нячыстая сіла».

Скрыншот відэа НТВ

Двое гульцоў адказалі: «Пахрысціць», трэці: «Даць ім імёны». Вядучы агучыў правільны адказ: «Згодна з беларускім павер’ем, Адам і Ева паказалі Богу толькі тых дзяцей, якіх паспелі памыць. Адсюль і нячыстая сіла».

А вы ведалі пра такое наша павер'е?

Каментары11

  • Filipp
    14.10.2025
    Я не ведаў, але ж дагадаўся, што памыць, дзе мне забраць мой прыз?)
  • Хрыч
    14.10.2025
    Не помыть а обучить белорусской мове.Это каждый литвин знает ;)
  • .
    14.10.2025
    Фалькларыстам лепш ведаць. І калі і недзе было зафіксавана такое павер'е (дарэчы, не вельмі архаічнае, часоў двувер'я), то, мабыць, у асобных рэгіёнах і вёсках. Калі кажуць "беларускае", гэта не значыць "для ўсёй Беларусі", а "недзе ў Беларусі".

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У адной са школ Жодзіна выпаў з акна хлопчык4

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

Мерц: Візіт у ЗША прайшоў не так, як спадзяваўся Зяленскі6

Дзяржава просіць у беларусаў падзяліцца сваім бачаннем развіцця краіны на пяць год наперад — можна ананімна і без рэгістрацыі32

Выйшаў рэпартаж пра чатырох беларусаў, якія ваююць за Украіну ў мінамётным разліку на Харкаўшчыне5

Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць