Грамадства11

Беларуска дапамагала мігрантам легалізавацца ва Украіне праз шлюб. У выніку страціла ДНЖ сама

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны на падставе інфармацыі Службы бяспекі Украіны скасавала дазвол на сталае жыхарства ў краіне грамадзянцы Беларусі, якая выходзіла замуж за іншаземцаў з краін «міграцыйнай рызыкі» і такім чынам дапамагала ім легалізавацца, даведалася «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Як стала вядома «Радыё Свабода» з крыніц у праваахоўных органах Украіны, беларуску прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны. Яна прайшла ўсе этапы судовага абскарджання рашэння міграцыйнай службы, але суд апошняй інстанцыі прызнаў законнымі ўсе пастановы, ухваленыя судом першай інстанцыі. Цяпер яна павінна выехаць з Украіны, хоць тэрмін дзеяння яе беларускага пашпарта скончыўся ў 2023 годзе.

Беларуска ў 2018 годзе, згодна з заканадаўствам, звярнулася па дазвол на іміграцыю, бо была ў шлюбе з грамадзянінам Украіны больш за два гады. У 2019 годзе яна такі дазвол атрымала, а на яго падставе ў 2020 годзе — і пасведчанне на пастаяннае жыхарства ва Украіне.

Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага рэестра актаў грамадзянскага стану, у жніўні 2020 года яна выйшла замуж за грамадзяніна Нігерыі, які на падставе гэтага шлюбу таксама атрымаў дазвол на іміграцыю і на пастаяннае жыхарства ва Украіне. У студзені 2021 года — за грамадзяніна Узбекістана, у маі 2021 года — яшчэ за аднаго грамадзяніна Нігерыі, а ў студзені 2022 года — таксама за нігерыйца.

Усе шлюбы доўжыліся 5—6 месяцаў і разрываліся пасля таго, як сужэнцы беларускі атрымлівалі сталую легалізацыю ва Украіне. Тры яе былыя сужэнцы пасля атрымання неабходных дакументаў выехалі з Украіны, а адзін дагэтуль застаецца на ўкраінскай тэрыторыі.

У адным з судовых рашэнняў у справе беларускі адзначалася, што міграцыйная служба пазбавіла яе права пастаянна жыць ва Украіне на падставе «аператыўнай інфармацыі», паводле якой яна «датычная да арганізацыі і функцыянавання канала нелегальнай іміграцыі выхадцаў з краін так званай «міграцыйнай рызыкі» і іх далейшай легалізацыі на фіктыўных падставах на тэрыторыі Украіны».

Суддзі прыйшлі да высновы, што грамадзянка Беларусі выходзіла замуж за іншаземцаў «без намеру стварыць сям’ю, а выключна для іх легалізацыі на тэрыторыі Украіны».

Каментары1

  • Злы добраахвотнік
    14.10.2025
    Чамадан, вакзал, расея

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі31

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

На чэмпіянат свету па футболе выйшла зборная краіны, чый сцяг парадуе вока многіх беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць