Здарэнні44

У Капыльскім раёне затрымалі банду, што з чэрвеня крала кароў і цялят з фермаў

У Капыльскім раёне затрыманая група маладых людзей, якіх падазраюць у серыі крадзяжоў кароў і цялятаў з ферм сельгаспрадпрыемстваў раёна. Выкрадзеных жывёл забівалі, а іх мяса і шкуры здавалі індывідуальным прадпрымальнікам, якiя займалiся скупкай мяса, паведамляе УУС Мінгарвыканкама.

У мінулы панядзелак супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі групу з доказамі злачынства недалёка ад месца здзяйснення чарговага забойства скрадзенай каровы.

Першае паведамленне аб крадзяжы быдла паступіла ў Капыльскі РАУС у канцы чэрвеня. Тады з фермы ў вёсцы Печураны невядомыя выкралі 6 цялятаў. Непадалёк ад фермы супрацоўнікі міліцыі знайшлі месца, дзе злачынцы забілі і разабралі жывёл. Там жа былі выяўленыя і сляды транспартнага сродку, на якім павезлі мяса. Вартаўнік нічога патлумачыць не змог. Хутчэй за ўсё за ім назіралі, і быў абраны час, калі ён знаходзіўся ў іншай частцы фермы.

Аператыўнікі звярнулі ўвагу на нарыхтоўшчыкаў мяса. Высветлілася, што прадпрымальнікі, якія займаюцца гэтым бізнэсам, самі не забіваюць жывёл. З гэтай мэтай неаднойчы прыцягвалася кампанія маладых людзей, 21-23 гадоў, жыхароў вёсак Мажа і Чырвоны Партызан Капыльскага раёна.

У хлопцаў быў мікрааўтобус і ўсе неабходныя для такіх спраў «інструменты». За пэўны ганарар кампанія ахвотна згаджалася з'ездзіць у любую кропку раёна, перадаць грошы прадаўцу, на месцы разабраць жывёлу і прывезці мяса заказчыку.

Пры гэтым усе прадпрымальнікі запэўнівалі, што самі давалі маладым людзям адрасы вяскоўцаў, якія жадалі здаць ім жывёлу, то бок усё прывезенае імі мяса было «чыстае» — можна было лёгка праверыць, адкуль яно паступала.

Аднак за перасоўваннямі групы па раёне назіралі некалькі мабільных груп міліцыі, тым больш, што ўсе маладыя людзі ўжо мелі судзімасці за крадзяжы ці хуліганства, нідзе не працавалі, а грошай ад заказаў прадпрымальнікаў наўрад ці хапала на той лад жыцця, які яны вялі.

У мінулы панядзелак каля двух гадзін ночы паблізу вёскі Скабін Капыльскага раёна супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама, Капыльскага РАУС і Дэпартамента аховы быў спынены мікрааўтобус, у якім знаходзіліся трое ўжо знаёмых аператыўнікам маладых людзей і туша каровы.

Неўзабаве аператыўнікі знайшлі месца, дзе была забітая і разабраная жывёла, а таксама і ферма, з якой яна была выкрадзеная.

Перавозчыкі мяса затрыманыя і прызналіся ў здзяйсненні пяці крадзяжоў жывёлы. Распачатыя крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены групай асоб), санкцыя якой прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі22

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць