Усяго патроху66

Дзесяць адэкватных падарункаў за 10 рублёў — і не дорага, і не сорамна ФОТЫ 

Працоўны дзень ішоў як звычайна, а тут калегі ў офісе прымусілі вас гуляць у сакрэтнага Санту? Наша падборка для вас і тых, каму трэба тэрмінова набыць добры падарунак за 10 рублёў.

1. Зіма — час, калі любому патрэбны вітаміны і мінералы. Падбярыце вітамінны комплекс у бліжэйшай аптэцы, і карысны падарунак гатовы!

Фота pikabu.ru.

2. Партатыўная зарадная прылада для мабільнага тэлефона — ідэальна для тых, чый шалёны рытм жыцця не дазваляе доўга сядзець на адным месцы побач з разеткай.

Фота alloplus.by.

3. Адпраўце калегу ў кіно! Бюджэт дазваляе набыць цэлыя 2 квіткі на некаторыя сеансы.

Фота falconclub.by.

4. Пакунак добрага кітайскага ўлуну будзе радаваць вашага калегу сваім водарам, а калі вы сябруеце, то яшчэ і вам кубачак перападзе!

Фота gourmet-style.ru.

5. Парачка ўпрыгожванняў ручной работы з тэрмамазайкі — свежы погляд на елачныя цацкі.

крыніца: instagram.com/brestskaja_sha

6. Невялікая настольная гульня — добры варыянт не толькі для застолля, але і для вандроўкі з сябрамі.

Фота symbal.by.

7. Кніга — найлепшы падарунак. А графічныя кнігі, ці коміксы — гэта яшчэ і модна! 

Фота blog.mann-ivanov-ferber.ru.

8. Пернік-размалёўка — цікавы варыянт для тых, хто любіць творчасць, а потым яшчэ паесці.

Фота instagram.com/prishizojka.

9. Падарункавы сертыфікат у любую краму. Калі вы хочаце падарыць больш, але не маеце магчымасці, то вазьміце сертыфікат на невялікую суму. Потым чалавек абярэ сабе падарунак у краме і даплаціць розніцу самастойна.

Фота romanovskaya.com.ua.

10. Пульт для сэлфі! Тут і тлумачыць нічога не трэба: цяпер усе будуць змяшчацца цалкам на групавых фота ў вашым офісе.

Фота marketru.ru.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць