Эканоміка44

У Беларусі з лета дазволяць праграмныя касавыя апараты ў мабільных гаджэтах

Касавы апарат суб'екта гаспадарання ў выглядзе праграмы для мабільнага тэлефона, ноўтбука або планшэту — такая магчымасць прадугледжаная пастановаю Саўміна і Нацбанка нумар 1040/17 ад 29 снежня 2017 года, паведамляе Tut.by.

«Праграмная каса ўяўляе сабой праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога будуць выконвацца касавыя аперацыі, дадзеныя аб якіх будуць перадавацца ў сістэму кантролю касавага абсталявання (СККА)», — ўдакладняюць ў Саўміне.

Фота: Reuters

Прадугледжана два варыянты ўстаноўкі праграмных кас. Першы — на электронных прыладах (ноўтбукі, планшэты, мабільныя тэлефоны), а другі — у цэнтры апрацоўкі дадзеных аператара праграмнай касавай сістэмы (у такім выпадку каса выкарыстоўваецца праз інтэрнэт праз ідэнтыфікацыю лагінам і паролем). Пры гэтым праграмная каса павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства ў сферы абароны інфармацыі.

Займацца укараненнем такой касы, яе эксплуатацыяй, а таксама перадачай дадзеных у СККА будуць аператары праграмных касавых сістэм, якімі будуць выступаць юрыдычныя асобы — рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія адпавядаюць патрабаванням, якія будуць вызначаны МПЗ.

Нагадаем, раней падаткавікі тлумачылі, што суб'ектам гаспадарання, якія будуць выкарыстоўваць праграмныя касы, трэба будзе набываць ключы электроннага лічбавага подпісу, прыладу для друку плацёжнага дакумента, плацёжны тэрмінал. Акрамя таго, трэба будзе выкаштавацца на паслугі аператара праграмнай касавай сістэмы.

«У той жа час выкарыстанне праграмных кас дазволіць пазбегнуць шэрагу існуючых затрат, у тым ліку за кошт адсутнасці неабходнасці ўнясення закладнога кошту за сродак кантролю падатковага органа (СКПО), а таксама за кошт выкарыстання для выканання касавых аперацый пры продажы тавараў (работ, паслуг) наяўных у суб'ектаў гаспадарання электронных прылад, якія забяспечваюць магчымасць функцыянавання праграмнай касы і перадачы дадзеных у СККО », — тлумачылі ў МПЗ.

Дакумент набудзе моц праз 6 месяцаў з дня афіцыйнай публікацыі, то бок ужо ўлетку. Прадпрымальнікі змогуць выбіраць, ці заставацца з апаратнымі касамі, ці пераходзіць на праграмныя варыянты ўліку даходаў ад продажаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць