Стэфан Эрыксан упершыню прыехаў у Беларусь пасля скандалу з плюшавымі мішкамі ФОТАФАКТ

Фота Арцёма Лявы
Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан прыехаў у Беларусь упершыню пасля таго, як ў 2012 годзе пасля скандалу з плюшавымі мядзведзямі яму не працягнулі акрэдытацыю на працу. Падчас свайго візіту ён наведаў калядны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.
— Ён прыехаў па асабістых справах: быў на канцэрце, прыехаў паглядзець на сваіх хросных дзяцей, гэта значыць маіх дзяцей, — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.
Паводле яго слоў, Стэфан Эрыксан прыехаў да нас, атрымаўшы беларускую візу. Цяпер ён ужо вяртаецца ў Рыгу, але перад гэтым заедзе ў сядзібу Вайцюшкевіча «Вайцюшкі» на беразе ракі Нёман.
- Я мяркую, ён будзе часцей прыязджаць, - заўважыў Зміцер Вайцюшкевіч.
***
Каментары