Грамадства11

Выбары ў палату прадстаўнікоў

Распачаўся асноўны дзень галасаваньня. Апазыцыя заклікае на Плошчу а 20-й. Пад вечар стане ясна, ці незалежным сацыёлягам удалося арганізаваць экзыт-полы на частцы акругаў.

Распачаўся асноўны дзень галасаваньня па выбарах у палату прадстаўнікоў. Варта адзначыць, што, паводле афіцыйных зьвестак, чвэрць выбарцаў аддала свае галасы датэрмінова. Паводле назіральнікаў, гэтая лічба можа быць нават большая.

Гэта не адзіны падазроны факт. Участковыя выбарчыя камісіі складаюцца выключна з асобаў, вылучаных лукашэнкаўцамі. Прыхільнікаў апазыцыі ў іх – усяго 47 чалавек з 69.865 (0,07 %). Гэта гістарычны антырэкорд. Нават на выбарах 2006 і рэфэрэндуме 2004 гадоў іх было больш.

Гістарычным антырэкордам стала і безальтэрнатыўнасьць — у 16 акругаў з 110-ці маецца толькі адзін кандыдат. У 36 акругах з 110-ці няма дэмакратычных кандыдатаў. Сярэдні конкурс на адно месца ўпаў да 2,4, прычым трохі большы ён толькі ў Менску і на Магілёўшчыне — рэгіёнах, якія скарысталіся з гіганцкіх дзяржаўных інвэстыцый у эканоміку.

На прэс-канфэрэнцыі 27 верасьня лідэры апазыцыі заклікалі міжнародную супольнасьць не прызнаваць парлямэнцкія выбары легітымнымі. Грамадзянаў палітыкі заклікалі 28 верасьня, а 20.00 выйсьці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб пратэставаць супраць недэмакратычнасьці выбараў. Дпа апошняга заклікаюць як тыя сілы, што ад пачатку выступалі за байкот, так і партыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, якія бяруць удзел у выбарах. Апошнія канцэнтруюць сваю ўвагу на назіраньні, асабліва ў тых 30-ці акругах, дзе ідуць моцныя кандыдаты. Гэтак, лідэры Партыі БНФ на чале зь Лявонам Баршчэўскім выехалі ў Кобрын, каб падтрымаць канд. Меха, якога звольнілі зь «Белтрансгазу» за рашэньне баоятавацца. Камуністы пільнуюць акругу Сяргея Калякіна (Коласаўская), АГП — Анатоля Лябедзькі (Старавіленская). У суботу аднаму з назіральнікаў ад АГП удалося выявіць зьмену пячаткі на заклейцы скрыні.

Галасаваньне адбываецца да 20.00. Лідзія Ярмошына абяцае абвесьціць працэнт яўкі да 22.00, а першыя вынікі па акругах — каля першай ночы. Пад вечар стане ясна, ці незалежным сацыёлягам удалося арганізаваць экзыт-полы на частцы акругаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране6

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў18

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД7

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні8

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць