Грамадства99

Як у мінскай школе жанчына-слесар стала настаўнікам працы для хлопчыкаў

Дзяўчаты — адказныя за шыццё і гатаванне ежы, а хлопцы — за свідраванне і майстраванне мэблі? На ўроках працы ў мінскай школе №141 абавязкі размеркаваліся крыху па-іншаму.

Канечне, школьніцам і школьнікам, на жаль, пакуль не даводзіцца абіраць, што ім больш па душы — праграма заняткаў размяркоўваецца ў залежнасці ад палавой прыналежнасці. Але пілаваць і габляваць тут вучыць менавіта жанчына — Таццяна Змачынская.

Таццяна Змачынская з вучнем.

Таццяна збіралася стаць настаўніцай працы, каб вучыць дамаводству дзяўчынак, але аднойчы патрапіла на практычныя заняткі па слясарнай справе, і ёй гэта вельмі спадабалася, піша «Мінскі кур’ер». Праз два гады навучання яна атрымала разрад слесара, сталяра і швачкі. Нават перамагла ў конкурсе на званне найлепшага слесара. «Я, адзіная дзяўчына, спаборнічала на роўных з хлопцамі. Трэба было вырабіць гайку-баранчык з квадратнага кавалка металу, выкарыстоўваючы толькі нажоўку і напільнік. На ўсе адводзілася чатыры гадзiны», — расказвае жанчына.

Цяпер яна перадае свае веды школьнікам і лічыць, што дзяцей з ранняга ўзросту варта прывучаць да таго, каб яны былі ў стане зрабіць дробны рамонт у сваёй кватэры — незалежна ад адукацыі і месца працы.

Нягледзячы на тое, што Таццяна здольная рабіць усё сваімі рукамі, з мужам хатнія абавязкі яны дзеляць пароўну. Дома ж яе чакаюць дзве дачкі, якім яна неяк сама спраектавала лялечны домік.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць