57 кандыдатаў, якія будуць абраныя ў Мінгарсавет — праверце спіс пасля выбараў ПРАГНОЗ «НН»
Выбары мясцовых дэпутатаў — самыя нецікавыя для насельніцтва. Нават па афіцыйных падліках, іх ігнаруюць больш за 40% мінчукоў. Аднак назіральнікі фіксуюць іншыя лічбы яўкі — добра, калі на ўчасткі прыйдзе хаця б кожны чацвёрты жыхар сталіцы.
Тым не менш некалькі сотняў ахвотнікаў вырашылі змагацца за 57 месцаў у Мінгарсавеце. Мясцовыя выбары праводзяцца па тых жа стандартах, што і ўсе іншыя. А значыцца, іх вынікі з вялікай доляй імавернасці можна прадказаць, проста зірнуўшы на спісы кандыдатаў.

Галоўнае правіла — удзельнічае «пасада», а не асоба. Варта звяртаць увагу яшчэ на спосаб вылучэння кандыдата. Лепш, калі збор подпісаў выбарцаў будзе падмацаваны вылучэннем ад працоўнага калектыва.
Падчас парламенцкай кампаніі — 2016 «Наша Ніва» адгадала 96% кандыдатаў. Які вынік атрымаецца цяпер?
Прагноз можна будзе спраўдзіць ужо 18 лютага.
| Акруга | Мяркуемы пераможца | Пасада | Партыя |
| Ангарская №1 | Павел Агер | намеснік дырэктара Мінскага завода колавых цягачоў | Камуністычная партыя |
| Ахоцкая №2 | Ігар Русакевіч* | член назіральнай рады завода «Прамбудіндустрыя» | Сацыяльна-спартыўная партыя |
| Шабаноўская №3 | Наталля Мысліўчык* | галоўны доктар 36-й паліклінікі | Сацыяльна-спартыўная партыя |
| Аўтазаводская №4 | Андрэй Заўгародні | намеснік камерцыйнага дырэктара МАЗ | |
| Васняцоўская №5 | Аляксей Меляшчэня | дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці | |
| Галадзедаўская №6 | Віталь Якубаў | дырэктар завода аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» | |
| Убарэвіцкая №7 | Мікалай Завалей | дырэктар універмага «Беларусь» | |
| Малінінская №8 | Аляксандр Рубінаў* | дырэктар Мінскага холадакамбіната №2 | |
| Лошыцкая №9 | Андрэй Бугроў | намеснік дырэктара «Цэнтраэнергамантаж» | |
| Пляханаўская №10 | Віктар Жукоўскі* | галоўны доктар Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна | |
| Ракасоўская №11 | Сяргей Жукоўскі | дырэктар школы №123 | Камуністычная партыя |
| Серабранская №12 | Сяргей Кулік* | галоўны доктар 14-й стаматалагічнай паліклінікі | |
| Купалаўская №13 | Іван Данчанка | генеральны дырэктар «Камунаркі» | Аграрная партыя |
| Маякоўская №14 | Андрэй Касцюк | дырэктар «Зелёнбуда» Ленінскага раёна | |
| Асаналіеўская №15 | Яўген Касцюкоў | намеснік дырэктара «Кераміна» | |
| Курасоўшчынская №16 | Павел Дашкевіч | начальнік мінскага аддзялення Белчыгункі | |
| Кастрычніцкая №17 | Жанна Казачонак* | галоўны доктар 11-й бальніцы | |
| Аэрафлоцкая №18 | Яўген Вайцяховіч | дырэктар Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі №407 | Камуністычная партыя |
| Чкалаўская №19 | Дзмітрый Мелікян | дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск | |
| Чыгуначная №20 | Наталля Карчэўская | дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКіМ | |
| Купрыянаўская №21 | Сяргей Якубіцкі | дырэктар «Белдзяржстраху» | |
| Грушаўская №22 | Сяргей Хільман | дырэктар «Мінскрэкламы» | Камуністычная партыя |
| Дзяржынская №23 | Вольга Цесакова | культарганізатар інтэрнатаў Студэнцкага гарадка БДУ | |
| Ясенінская №24 | Яраслаў Кузняцоў | галоўны доктар 5-й паліклінікі | Камуністычная партыя |
| Рафіеўская №25 | Аляксандр Пятровіч* | дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра | |
| Голубеўская №26 | Ірына Леўкавец | дырэктар гімназіі №61 | |
| Праўдзінская №27 | Аляксандр Набздораў* | дырэктар «Галантэі» | |
| Слабадская №28 | Павел Бачарнікаў | дырэктар «Віпойнт» | |
| Адоеўская №29 | Юрый Круглік | дырэктар школы №56 | Камуністычная партыя |
| Сухараўская №30 | Святлана Цабкала* | галоўны доктар 10-й паліклінікі | |
| Краснаборская №31 | Вольга Рунец | дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайна лёгкай прамысловасці | Камуністычная партыя |
| Заходняя №32 | Алена Свірыд | дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна | Аграрная партыя |
| Матусевіцкая №33 | Васіль Панасюк* | старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў | |
| Кунцаўшчынская №34 | Ірына Дрозд | дырэктар школы №41 | |
| Каменнагорская №35 | Аляксандр Хіжняк | дырэктар БелНІІП горадабудаўніцтва | Партыя працы і справядлівасці |
| Масюкоўшчынская №36 | Андрэй Шэршань | дырэктар мінскага «Энергазбыту» | |
| Жудроўская №37 | Ігар Кушнярэвіч | дырэктар «Мінскзялёнбуда» | |
| Кальварыйская №38 | Алеся Громава | намесніца дырэктара «Рэмаўтадора» Фрунзенскага раёна | |
| Вяснянская №39 | Георгій Кушняроў | дырэктар гімназіі №16 | |
| Заслаўская №40 | Уладзімір Хейфец | дырэктар «Галерэя Канцэпт» | |
| Старавіленская №41 | Алена Абдольванд | намеснік галоўнага доктара 4-й паліклінікі | |
| Новавіленская №42 | Ала Марцішэвіч* | галоўны доктар 16-й паліклінікі | |
| Мірашнічэнкаўская №43 | Вольга Смірнова* | дырэктар гімназіі №6 | |
| Лагойская №44 | Уладзімір Усціновіч | загадчык гаспадаркі групы тылавога забеспячэння ГАМ УУС адміністрацыі Савецкага раёна | |
| Багдановіцкая №45 | Аляксандр Бахановіч | прарэктар БНТУ | |
| Куйбышаўская №46 | Наталля Сляпян* | дырэктар школы №53 | |
| Машэраўская №47 | Аксана Бясько | дырэктар Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа | Партыя працы і справядлівасці |
| Акадэмічная №48 | Сяргей Казлоў* | дырэктар САК «Алімпійскі» | Сацыяльна-спартыўная партыя |
| Каліноўская №49 | Уладзімір Краўчонак* | галоўны доктар 12-й стаматалагічнай паліклінікі | |
| Карбышаўскія №50 | Лілія Мінько | дырэктар гімназіі №2 | |
| Уруцкая №51 | Марына Немер | загадчыца «Санаторны яслі-сад №498» | |
| Усходняя №52 | Іна Ясінская | дырэктар ЖЭУ №1 Першамайскага раёна | |
| Шугаеўская №53 | Ірына Зубрыцкая | дырэктар школы №45 | |
| Валгаградская №54 | Вячаслаў Кузняцоў* | намеснік дырэктара Мінскага механічнага завода | Партыя працы і справядлівасці |
| Мендзялееўская №55 | Сяргей Смольскі | дырэктар «Постгандлю» | |
| Першамайская №56 | Таццяна Янушкевіч | прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі | |
| Трактаразаводская №57 | Алег Аўруцін | дырэктар «Мінскводаканала» |
*зорачкамі пазначаныя дзейныя дэпутаты
Самая цікавая акруга знаходзіцца ў Малінаўцы — Слабадская №28. Патэнцыйная ўладная пераможца тут зняла сваю кандыдатуру. Сярод «непалітычных» застаўся Павел Бачарнікаў, дырэктар кампаніі «ВІП-1», якая займаецца сістэмамі бяспекі. А таксама прадстаўніца «Гавары праўду» Ала Толкач і Юрась Меляшкевіч ад БНФ. Іншыя кандыдаты — слесар-камуніст і прадстаўніца ЛДП. Цалкам магчыма, што менавіта па гэтай акрузе будзе «прызначаны» апазіцыянер.
Падобная сістэма прымянялася ў 2016 годзе падчас парламенцкіх выбараў — тады праўладная кандыдатка знялася з акругі цяперашняй старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім.
Ёсць яшчэ некалькі акруг, дзе ёсць два фаварыты, супастаўныя па сваіх пасадах. Асабліва вялікая іх канцэнтрацыя ў Ленінскім раёне.
Каментары