Грамадства5757

У хуткім часе знешні выгляд Чырвонага касцёла трохі зменіцца

Многія мінчукі ўжо заўважылі, што вакол касцёла Святых Сымона і Алены вырас высокі металічны плот. Пачалася рэстаўрацыя святыні.

Паводле праекта, будуць адноўлены разбураныя часткі цаглянага мура і гістарычная канфігурацыя ганкаў, аўтэнтычныя вітражы і дахоўка. Увогуле перад рэстаўратарамі стаіць задача наблізіць храм да першапачатковага выгляду, якім ён быў стагоддзе таму.

Але вось што, бадай, самае цікавае: побач з Чырвоным касцёлам з’явіліся стэнды з відарысам даволі вялікай — трохпавярховай — прыбудовы да яго. Як паведаміў сайт katolik.life, у ёй мяркуецца размясціць духоўна-адукацыйны цэнтр. Прапанова паступіла ад ксяндза-пробашча храма Уладзіслава Завальнюка.

Зараз гэтая ідэя разглядаецца Міністэрствам культуры — яно мусіць прыняць канчатковае рашэнне. Па словах кіраўніцтва прадпрыемства «Мінская спадчына», якому даручана рэстаўраваць помнік на плошчы Незалежнасці, эскіз прыбудовы паступіў да іх ужо калі распрацоўка ўсяго праекта была амаль скончана і аб'ём фінансавання вызначаны. Таму на пасяджэнні навукова-метадычнай рады пры Мінкульце прапанову тэарэтычна падтрымалі, далі рэкамендацыі па яе дапрацоўцы, але фінансаваць дадатковыя працы касцёлу раілі на свой кошт. Ці знойдуцца ў вернікаў такія грошы — пакуль адкрытае пытанне.

Звярнем вашу ўвагу на тое, што, згодна з праектам, уласнаручна зацверджаным Эдвардам Вайніловічам у пачатку ХХ стагоддзя, прыбудова да храма таксама мелася, аднак выглядала яна значна, значна больш сціпла!

Яшчэ адзін, так бы мовіць, «слізкі» момант: на малюнку, вынесеным зараз на ўсеагульны агляд, над прыбудовай узвышаецца яшчэ і вежа — падобная на дзве ў алтарнай частцы бажніцы. Дык вось, парадокс у тым, што тыя вежачкі сімвалізуюць памерлых дзетак Вайніловіча — а іх, як вядома, было двое, а не трое… Цікава, як стануць тлумачыць наяўнасць трэцяй вежы экскурсаводы сваім турыстам?

Каментары57

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць