Грамадства4949

Ухналёў са «Справядлівага свету» раскрытыкаваў «нацыяналістычны запал» напярэдадні 100-годдзя БНР 

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» супраць таго, каб адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі на афіцыйным узроўні. Партыя мяркуе, што Беларусь як дзяржава канчаткова сфармавалася толькі дзякуючы кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамляе Радыё Свабода.

У артыкуле на «інфармацыйна-аналітычным» сайце «Тэлескоп», які рэдагуе колішні намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта Леў Крыштаповіч, намесьнік старшыні партыі Валеры Ўхналёў выказаў зьдзіўленьне, што чыноўнікі высокага рангу заявілі пра гатоўнасьць удзельнічаць у сьвяткаванні 100-годзьдзя БНР і адзначаць дату на дзяржаўным узроўні.

«Зусім нядаўна была іншая круглая дата — 100-годзьдзе кастрычніцкай рэвалюцыі, — піша ён. — І хоць гэты дзень зьяўляецца агульнарэспубліканскім сьвяточным і непрацоўным днём, дзяржструктуры абмежаваліся правядзеньнем навуковай канфэрэнцыі ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. А прапановы Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» пра магчымы ўдзел структур дзяржаўнай улады ў сьвяткаванні гэтай даты, накіраваныя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю і Савет міністраў, былі толькі «прынятыя да ведама».

У выніку гэтую дату, працягвае ён, шырока адзначылі толькі прыхільнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый камуністычных поглядаў.

«Дык няўжо дата стварэньня БНР настолькі важная для Беларусі? — задаецца пытаньнем Валеры Ўхналёў. — Сёньня няма адназначнай ацэнкі гэтай падзеі ў навуковай супольнасьці.

Дыскусійным застаецца пытаньне пра ролю БНР у гісторыі станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці. Ідэя поўнай незалежнасьці Беларусі канчаткова аформілася ў асяродзьдзі беларускага нацыянальнага руху толькі пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі, у канцы 1917-га — пачатку 1918 гадоў. Абвяшчэньне БНР не прывяло да рэалізацыі гэтай ідэі».

Аўтар мяркуе, што нельга абвяшчаць незалежнасьць на акупаванай немцамі тэрыторыі, не разьлічваючы на наўпроставую ці ўскосную падтрымку захопнікаў, на іх патранат і апеку, і робіць выснову: дзяржаўнае ўтварэньне, створанае падобным чынам, ня можа адлюстроўваць нацыянальныя інтарэсы беларускага народу.

«Для нас, палітыкаў, важней тое, што няма вызначальнай думкі пра БНР у беларускім грамадзтве — гэта факт, як бы мы да яго ня ставіліся. Дык няўжо чыноўнікі гатовыя ўдзельнічаць у сумнеўных мерапрыемствах? У Беларусі ёсьць людзі, для якіх 100-годзьдзе БНР — сьвята. Але ёсьць і тыя, хто ня лічаць тую дату сьвяточнай і маюць права застацца ад яе ўбаку. Гэта і ёсьць дэмакратыя і права на свой погляд, якое трэба паважаць, а не насаджваць у грамадзтве нацыяналістычны запал, спрабуючы прыцягнуць да гэтага дзяржаўныя структуры. Беларусы — мудрыя людзі і самі вырашаць, якія даты для іх зьяўляюцца сьвятам, а якія — не», — піша Валеры Ўхналёў, намесьнік старшыні партыі левых «Справядлівы сьвет», якая раней называлася Партыяй камуністаў Беларусі.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам11

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

Беларуска родам з Хойніцкага раёна прыкінулася грузінкай і падманула даверлівага італьянца4

Пуцін заявіў пра перавагу прыдумак расійскіх саматужнікаў над узбраеннем НАТА5

У Заслаўі працягваюць зносіць дамы на цэнтральнай вуліцы. У некаторых яшчэ жывуць людзі

Адзінай беларускай пародзе коней пагражае знікненне4

Дызайнеркі прапанавалі беларускую альтэрнатыву папулярнай ляльцы Лабубу7

Гродзенскі «Нёман» не можа вылецець на матч у Арменію3

Прарасійскія рэсурсы запусцілі фэйк пра Фрыдрыха Мерца і паляванне на белых мядзведзяў1

У Кобрыне паскардзіліся, што з крана ў кватэры ідзе «кава». Аказалася, што ў праблемы шырокая геаграфія1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам11

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць