Літаратура22

Топ-5 самых купляных выданняў у «Акадэмкнізе» за студзень 2018

1. Яўгенія Янішчыц: Творы, жыццяпіс, каментарыі. Том 2

Змест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы», шэсць паэм (адна з іх — «Завеі снежаньскай пялёсткі» — упершыню друкуецца ў кніжным выданні) і 21 празаічны твор (5 публікуюцца ўпершыню).

У дадатках — бібліяграфічны паказальнік прац пра Янішчыц, прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны пра яе (34 аўтары)…

 

2. Кастусь Цвірка. Зорка філаматаў

200 гадоў назад, восенню 1817 года, студэнты-беларусы Віленскага ўніверсітэта стварылі знакамітае Таварыства філаматаў, якое дало пачатак новай беларускай літаратуры. У кнігу ўвайшлі нарысы і эсэ пра Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, Ануфрыя Петрашкевіча, Ігната Дамейку, а таксама іх папярэднікаў і паслядоўнікаў.

 

3. Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маёнткі, фундацыі. Уклаў Яўстах Сапега.

Гэта сваеасаблівая энцыклапедыя роду Сапегаў, які пакінуў значны след у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Публікуюцца 85 жыццяпісаў найбольш выдатных прадстаўнкоў роду, сярод якіх канцлер Леў, гетман Казімір Ян., генерал артылерыі і ўдзельнік паўстання Касцюшкі Францішак… Чытачу прапануюцца таксама апісанні 72 сапегаўскіх маёнткаў і фундацый.

 

4. Аляксандр Сержпутоўскі. Палешукі-беларусы. Этнаграфічны нарыс

Гэта першае беларускае выданне рукапісу Сержпутоўскага (1864—1940), створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу. Выданне ўтрымлівае малюнкі, чарцяжы і падборку аўтарскіх фота 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.

 

5. Аляксей Ненадавец. Легенды старых млыноў

Кніга прысвечана гісторыі ўзнікнення і развіцця млынарства ў Беларусі. Падкрэсліваецца, што ў народным асяроддзі млынары, хоць рабілі толькі добрую справу, часта лічыліся варажбітамі, чорнымі знахарамі. Аўтар цытуе мноства вуснапаэтычных і літаратурных твораў пра гэта.

Гэтыя і іншыя выданні можна адшукаць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (Мінск, пр.Незалежнасці, 72). 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць