Грамадства44

«Убер» і «Яндэкс.Таксі» аб'ядналіся, але тарыфы засталіся розныя. Дзе танней, а дзе даражэй?

У Мінску «перазапусціўся» сэрвіс «Яндэкс.Таксі». Ён выйшаў з тэставага рэжыму, пашырыў колькасць аўтамабіляў і знізіў цэны. Але галоўнае — падпісаў пагадненне аб аб'яднанні з падобным сэрвісам «Убер».

Цяпер у таксі ад «Яндэкса» таксама з'явіліся катэгорыі «камфорт» і «эканом», па аналогіі з «Убер». Мы вырашылі параўнаць кошт паездкі па адным і тым жа маршруце, каб высветліць, як навіна аб аб'яднанні двух сэрвісаў адаб'ецца на кашальках звычайных пасажыраў. 

Выявілася, што «Убер» усё ж таннейшы. 

Цікава, што аўтамабіль прэміум-класа ад «Убера» каштуе столькі ж, як і машына эканом-класа ад «Яндэкс.Таксі».

Адкуль такая розніца ў цэнах, калі сэрвісы аб'ядналіся, а значыцца, кіроўцы мусяць «падхопліваць» замовы, атрыманыя праз абодва дадаткі? Як распавяла «Нашай Ніве» кіраўніца прэс-службы «Яндэкс.Таксі» Наталля Жураўлёва, нягледзячы на фармальнае аб'яднанне, пакуль што нічога не змянілася.

«Дадаткі працуюць, як і раней, розныя і для карыстальнікаў, і для кіроўцаў. У будучыні мы перавядзем усіх кіроўцаў на агульную тэхналагічную платформу на базе нашага «Яндэкс.Таксометра». І вось тады кіроўцы, падлучаныя да «Яндэкс.Таксі» або да «Убера», будуць атрымліваць замовы з абодвух дадаткаў. Адпаведна, база кіроўцаў, даступная карыстальнікам кожнага з сэрвісаў, пашырыцца», — распавяла Наталля Жураўлёва. 

Імаверна, тады ж зраўняюцца і кошты. Між тым, для карыстальнікаў застануцца, як і цяпер, асобныя дадаткі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

Навукоўцы стварылі парашок, які адбельвае зубы пад уздзеяннем вібрацыі зубной шчоткі

«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк14

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні2

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі9

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць