Улада1313

Карлюкевіч: Будзем сачыць за зместам, але, відаць, «Хартыя» застанецца «Хартыяй»

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч быў адным з тых, хто адкрываў штогадовую Мінскую кніжную выставу.

Алесь Карлюкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

«Наша Ніва» запыталася ў чыноўніка, што можа зрабіць «Хартыя-97», каб зноў быць даступнай у Беларусі? У студзені Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да гэтага партала на тэрыторыі Беларусі.

«Я не чытач «Хартыі» ў апошні час, хаця ў адпаведнасці з законам маю такую магчымасць як прадстаўнік Міністэрства інфармацыі. Безумоўна, мы будзем глядзець на далейшы змест гэтага інтэрнэт-рэсурсу. Гэта вельмі небяспечна нешта планаваць і падказваць. «Пішыце так, альбо пішыце іначай…» Відаць, «Хартыя» застанецца «Хартыяй», а нашыя дзеянні застануцца нашымі дзеяннямі і нашым выкладаннем дзяржаўнай пазіцыі», — сказаў Карлюкевіч.

Як новы міністр паставіўся да першых крокаў на пасадах рэдактараў Белтэлерадыёкампаніі, СТБ і «Советской Белоруссіі», якія нядаўна былі прызначаныя кіраўніком краіны?

«Праца новых кіраўнікоў СМІ — гэта праца дастаткова вядомых творчых людзей. Я спадзяюся, што іх новыя крокі — гэта новыя перадачы, новыя артыкулы. Сёння я знаходжу шмат цікавага ў працы СТБ, Белтэлерадыёкампаніі, газеты «Советская Белоруссія». На тэлебачанні шмат рэсурсаў, і толькі ад змены адміністрацыі не ўсё рашаецца. Што тычыцца «Советской Белоруссіі», то газета — гэта твар і пазіцыя яе рэдактара», — сказаў Карлюкевіч.

Ён адзначыў, што пакуль не ведае, хто будзе прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелТА на месца Дзмітрыя Жука.

Што тычыцца агульнага ўзроўню свабоды слова, то міністр сказаў: «Нармальны ўзровень свабоды слова».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу3

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць