Навука і тэхналогіі55

Стала вядома апошняе адкрыццё Стывена Хокінга, за якое ён мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію

Апошні артыкул брытанскага фізіка Стывена Хокінга, які памёр 14 сакавіка 2018 года, прысвечаны паралельным сусветам і таму, як чалавецтва можа знайсці сляды іх існавання, паведамляе газета Telegraph.

«У сваім апошнім артыкуле Хокінг выказаў вельмі цікавую думку пра тое, што мультысусвет мусіў пакінуць асаблівы адбітак на так званым фонавым мікрахвалевым выпраменьванні Сусвету (рэха Вялікага выбуху), які можна ўбачыць, выкарыстоўваючы дэтэктары на борце касмічных зондаў. Гэтая ідэя дае ўзрушаючую перспектыву адкрыцця першых слядоў існавання іншых светаў», — распавёў Карлас Фенк, касмолаг з універсітэта Дарэма.

Большая частка навукоўцаў лічыць, што Сусвет нарадзіўся з сінгулярнасці, якая пачала імкліва пашырацца ў першыя імгненні пасля Вялікага выбуху. Іншая група астрафізікаў мяркуе, што нараджэнню нашага Сусвету папярэднічала смерць яго папярэдніка, якая, верагодна, здарылася падчас так званага Вялікага разрыву.

Галоўная праблема гэтых тэорый — несумяшчальнасць з Тэорыяй адноснасці. У момант, калі Сусвет уяўляў сабой беспамерную кропку, ён павінен быў валодаць бясконцай шчыльнасцю энергіі і крывізной прасторы, што немагчыма з пункту гледжання тэорыі Эйнштэйна.

Для вырашэння гэтай праблемы навукоўцы распрацавалі некалькі альтэрнатыўных тэорый, у якіх Сусвет нараджаецца ў іншых умовах. Напрыклад, Стывен Хокінг і Джэймс Хартл у 1983 годзе выказалі здагадку, што Сусвет быў кропкай не толькі ў прасторы, але і ў часе, і да яго нараджэння часу проста не існавала. Гэта пазбаўляе сэнсу пытанне аб «пачатку» існавання Сусвету.

У апошняй працы Хокінг і яго калега Томас Эртаг з Левенскага ўніверсітэта (Бельгія) пабудавалі тэарэтычную мадэль мультысусвету, які вечна пашыраецца, прадставіўшы яго ў выглядзе двухмернае галаграмы.

Іх цікавіла тое, наколькі разнастайнымі будуць іншыя светы і тое, ці будуць яны ўплываць на паводзіны той часткі, у якой мы жывём.

Разлікі нечакана паказалі, што новыя сусветы будуць менш разнастайнымі, чым іх прывыклі лічыць касмалогіі, і паказалі на наяўнасць іх магчымых слядоў у мікрахвалевым фонавым выпраменьванні Сусвету, якое ўзнікла ў першыя секунды пасля Вялікага выбуху.

Як лічыць Эртаг, артыкул стане прарыўным адкрыццём Хокінга, калі гэтыя прадказанні пацвердзяцца ў будучыні. Ён упэўнены, што вялікі брытанскі фізік атрымаў бы Нобелеўскую прэмію, калі б не памёр на 76-м годзе жыцця.

Чытайце таксама: «Я прадаў больш кніг пра фізіку, чым Мадонна пра сэкс»: самыя знакамітыя цытаты Стывена Хокінга

Каментары5

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць