З 10 гадзінаў раніцы пачаліся рухі каля Тэатра опера і балета ў Мінску. Да месца правядзення канцэрта сцягнута спецтранспарт - каля 15 бусаў, адна машына хуткай дапамогі, дзяжурыць каля 200 супрацоўнікаў міліцыі па форме, каля дзесятку ў цывільным, паведамляе «Вясна».
Каля 10 гадзінаў да адной з назіральніц «Валанцёрскай службы» грукаліся ў дзверы супрацоўнікі міліцыі. Стаялі каля 10 хвілін і потым сышлі.
Паведамляецца, што затрыманы палітык Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў правядзенні шэсця ад пл. Якуба Коласа да святочнага канцэрта. Некалькі дзён яго пільнавалі супрацоўнікі міліцыі каля дома.
Па вуліцы Дарашэвіча калона больш, чым з дзесяць аўтазакаў, ёсць машыны для перавозкі затрыманых. На вуліцы Чырвоная, а таксама каля ст.м. Якуба Коласа таксама стаяць аўтазакі.

Перакрыт рух па дарозе за Тэатрам оперы і балета.
Мікалай Статкевіч дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёна.
Каля ЦУМа затрымана тры-чатыры чалавекі, іх вядуць ад метро да аўтазакаў. Гэта Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Фурс.
Затрымана группа назіральнікаў «Вясны» каля плошчы Якуба Коласа. Шэсць чалавек зараз знаходзіцца ў аўтазаку, у тым ліку праваабаронца Наста Лойка.

Каментары