Здарэнні1414

Беларус вёз у Літву будматэрыялы. Яны аказаліся радыеактыўныя

Памежнікі не прапусцілі ў Літву з Беларусі цягач з расійскімі нумарамі з радыеактыўным грузам — будаўнічымі матэрыяламі, узровень радыяцыі якіх у 7,5 разоў перавышаў норму. Былыя ва ўжыванні цэглу і блокі транзітам праз Літву планавалася везці ў Германію, піша DELFI.

Фота: kurier.lt

У Салечнікі з Беларусі прыбыў цягач Volvo з паўпрычэпам Schmitz, ён праязджаў праз усталяванае на КПП стацыянарнае абсталяванне для вымярэння іанізуючага выпраменьвання. Абсталяванне зафіксавала перавышэнне дапушчальнай нормы.

І на цягачы і на паўпрычэпе былі расійскія нумары. Цягачом кіраваў 24-гадовы грамадзянін Беларусі. Асабістыя дакументы і дакументы на машыну ў яго былі ў парадку. У паўпрычэпе знаходзіліся былыя ў карыстанні будаўнічыя матэрыялы: цэгла і блокі. Іх везлі ў Германію.

Узровень радыяцыі будаўнічых матэрыялаў склаў 1,5 мікразіверта за гадзіну. Дапушчальны фон складае 0,2 мікразіверта за гадзіну. Памежнікі выявілі крыніцу выпраменьвання — гэта ізатоп Радый-226.

Літоўскія памежнікі не далі цягачу праехаць у Літву. Яго вярнулі ў Беларусь.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую паўторна арыштавалі ў дзень вызвалення, будуць судзіць па новых крыміналках

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана11

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ1

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць