Эканоміка1212

85% вакансій прапануюць заробак да 700 рублёў, а 43% — да 400 рублёў

У 43% выпадкаў вакансій у краіне прапануюцца заробкі, якія не перавышаюць 400 рублёў. Прыкладна столькі ж вакансій (42%) — з заробкамі ад 400 да 699 рублёў. Ад 700 да 999 рублёў гатовы плаціць на адным з дзесяці свабодных працоўных месцаў. А больш за тысячу рублёў абяцаюць толькі 4 % вакансій, паведамляе «Звязда» са спасылкай на Белстат.

Самай прыбытковай сферай застаецца ІТ, дзе спецыялісты атрымліваюць 3,6 тысячы рублёў.

Па дзве тысячы рублёў у месяц плацяць у галіне паветранага пасажырскага транспарту і ў дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслуг і страхавання. Тысячу рублёў перавышаюць таксама заробкі ў горназдабываючай прамысловасці, на вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, хімічных прадуктаў, выпуску камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання, у аптовым гандлі, гандлі матацыкламі і аўтамабілямі і іх рамонце, многіх кірунках транспартнай дзейнасці. «Па пяцьсот» (у эквіваленце), паводле афіцыйнай статыстыкі, маюць навукоўцы, выдаўцы, тэлевізійнікі, архітэктары.

Медыкам плацяць у сярэднім 676 рублёў, педагогам — 615, сацыяльным работнікам — 509. У нізе зарплатнага рэйтынгу размясціліся бібліятэкары, супрацоўнікі архіваў і музеяў (494 рублі ў месяц), а таксама цырульнікі і работнікі салонаў прыгажосці (404 рублі).

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс3

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

У Іране ўпершыню пасля брутальных разгонаў адбыліся новыя акцыі пратэстаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць