Свет1313

Сірыя сцвярджае, што адбіла ракетны ўдар па сваёй авіябазе, нанесены з Міжземнага мора

Сірыя сцвярджае, што па авіябазе М-4, размешчанай на ўсходзе правінцыі Хомс, быў нанесены ракетны ўдар. Паведамляецца, што сілы ПВА Сірыі збілі ўсе ракеты. Дамаск сцвярджае, што ракеты прыляцелі цераз тэрыторыю Лівана з боку Міжземнага мора.

«У гэты момант Міністэрства абароны не ажыццяўляла ніякіх удараў у Сірыі, але мы працягваем пільна сачыць за развіццём падзей», — заявілі ў Пентагоне.

Пакуль няма пацверджання з незалежных крыніц, ці спроба ракетнага ўдару сапраўды мела месца, ці гэта качка сірыйскай прапаганды.

Учора прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Расію і Іран за падтрымку Сірыі, дзе, магчыма, адбылася яшчэ адна хімічная атака.

«Шмат загінулых, у тым ліку жанчын і дзяцей, у бессэнсоўнай хімічнай атацы ў Сірыі», — напісаў Трамп ў сваім акаўнце ў Twitter, адзначыўшы, што тэрыторыя, на якой адбылася хімічная атака, заблакаваная і акружаная сірыйскай арміяй. Зараз зона паражэння хімічнай зброяй «цалкам недаступная для знешняга свету».

«Прэзідэнт [Уладзімір] Пуцін, Расія і Іран адказныя за падтрымку жывёлы [Башара] Асада. Прыйдзецца заплаціць вялікую цану», — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён запатрабаваў «неадкладна» адкрыць тэрыторыю для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым і пацверджання выкарыстання хімічнай зброі. «Яшчэ адна гуманітарная катастрофа без якой-небудзь прычыны. Жахліва!» — напісаў Трамп.

У ноч на нядзелю актывісты і Сірыйска-амерыканскае медыцынскае таварыства (SAMS) паведамілі аб ужыванні сірыйскай авіяцыяй бомбаў з хларынам у горадзе Дума, які кантралюецца апазіцыяй. Па іх дадзеных, ахвярамі хімічнай атакі сталі як мінімум 49 чалавек, паведамляў Reuters.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы ашалелі! Колькі мы трацім грошай!» Лукашэнка даручыў зменшыць асвятленне на вуліцах42

Прэм'ер Літвы: Пацяплення ў адносінах з Беларуссю я не бачу, і для гэтага няма прычын1

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?95

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі11

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!23

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць