Грамадства3434

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША

На пасяджэнні Камісіі па правах чалавека ён заклікаў Злучаныя Штаты мудра выкарыстоўваць існуючы рычаг ціску на Лукашэнку.

Цяпер існуюць «толькі тры рэальныя шляхі» вызвалення палітвязняў, якія застаюцца ў закладніках Аляксандра Лукашэнкі: «замежная вайсковая інтэрвенцыя, вываз іх за мяжу ў абмен на што-небудзь або прымусовая дыпламатыя, якую праводзіць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп».

Такое меркаванне выказаў Сяргей Ціханоўскі 3 лютага на слуханнях па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса ў Кангрэсе ЗША. Былы беларускі палітвязень выступіў у якасці аднаго са сведак, піша «Позірк».

Пры гэтым ён паведаміў, што падтрымлівае трэці варыянт.

Паводле слоў Ціханоўскага, Трамп патрэбны Лукашэнку нашмат больш, чым Лукашэнка патрэбны Трампу, што дае амерыканскай адміністрацыі «велізарны рычаг ціску» на беларускага дыктатара, які экс-палітвязень заклікаў выкарыстоўваць мудра.

Як заявіў Ціханоўскі, Лукашэнка гандлюе з Вашынгтогам не толькі закладнікамі, але і актыўна спрабуе прыцягнуць амерыканскі бізнэс да беларускіх нацыянальных авіяліній, у калійную галіну і атамную энергетыку. Ён таксама звярнуў увагу на актыўныя спробы Лукашэнкі адыграць ролю пасярэдніка ў стасунках паміж ЗША і Расіяй.

З улікам усіх згаданых фактараў, на думку прамоўцы, пры наяўнасці палітычнай волі Вашынгтона можна не толькі дамагчыся ад Лукашэнкі вызвалення ўсіх закладнікаў рэжыму, але і настаяць на спыненні палітычных рэпрэсій.

Ён таксама адзначыў, што мае «дадатковыя рэкамендацыі», якія хацеў бы абмеркаваць «у прыватным парадку, непублічна».

«Я прашу вас аб адной рэчы: калі ласка, не спыняйцеся. Вы ўжо выратавалі лекараў, палітыкаў, блогераў і нават лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, але больш за 1.100 чалавек застаюцца ў зняволенні», — звярнуўся Ціханоўскі да прадстаўнікоў ЗША.

Сведка таксама распавёў пра ўмовы свайго ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, асобна падзякаваўшы амерыканскаму боку за вызваленне.

Ціханоўскі адзначыў, што ў зняволенні ў Беларусі знаходзяцца людзі, якіх, як ён выказаўся, Лукашэнка хавае ад амерыканскага боку і «не пагодзіцца вызваліць пры любых абставінах». Да іх ён аднёс былых суддзяў, следчых, афіцэраў службаў бяспекі, юрыстаў і чыноўнікаў, якіх Лукашэнка лічыць здраднікамі. Паводле слоў экс-палітвязня, такія людзі ўтрымліваюцца ў найбольш цяжкіх умовах і «падвяргаюцца самым брутальным катаванням».

Пры гэтым Ціханоўскі назваў імя аднаго з іх — былога афіцэра спецслужбаў Уладзіміра Кнігу, якога варта «выратаваць як мага хутчэй, калі ён яшчэ жывы».

Вядучы слуханняў, член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад Рэспубліканскай партыі Крыстафер Сміт, адкрываючы мерапрыемства, у ліку іншага заявіў, што ўлады ЗША (адрозна ад іх прэзідэнта Дональда Трампа) не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі (адрозна ад Дональда Трампа).

Будучы ініцыятарам і асноўным аўтарам чатырох рэдакцый Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, Сміт выказаў упэўненасць, што Кангрэс прыме і распрацаваную ім пятую рэдакцыю дакумента, які быў упершыню прыняты ў 2004 годзе і абнаўляўся ў 2006, 2011 і 2020 гадах.

Камісія па правах чалавека Тома Лантаса (Tom Lantos Human Rights Commission) — двухпартыйная камісія па правах чалавека пры Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Яна сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў розных краінах, праводзіць адпаведныя слуханні і брыфінгі, дае рэкамендацыі амерыканскім заканадаўцам і ўрадавым структурам.

Акрамя Сяргея Ціханоўскага ў якасці сведак на слуханнях 3 лютага выступілі дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі, кіраўнік літоўскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс і міжнародны юрыст па правах чалавека з ЗША Язмін Д. Кэмеран.

Каментары34

  • Ну
    04.02.2026
    Мда, дык а што не так?
  • Ямі
    04.02.2026
    Мда, і што ня так?
  • Serge
    04.02.2026
    Наіўна чакаць нешта добрае ад Лу, толькі зло.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца6

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць