Эканоміка

Дзяржава зліла «Ялізава» з Гродзенскім шклозаводам

Гродзенскі шклозавод набыў на таргах маёмасны комплекс беларуска-аўстрыйскай кампаніі «Шклозавод «Ялізава» за 36,15 мільёна рублёў у рамках адкрытай працэдуры банкруцтва. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў антыкрызісны кіраўнік «Ялізава» Мікалай Шаўкуноў.

Гродзенскі шклозавод выкупіў будынкі агульнай плошчай 44,908 тыс. кв. м, абсталяванне, сыравіну і прадукцыю завода ў Магілёўскай вобласці.

Па словах Шаўкунова, заводам цікавіліся чатыры кампаніі. «На таргах 11 красавіка Гродзенскі шклозавод аказаўся адзіным пакупніком», — сказаў ён. У такім выпадку, у адпаведнасці з заканадаўствам, кампанія мела права набыць маёмасць, кошт якога павялічваецца на 5%. Пачатковы кошт маёмаснага комплексу была 35,15 млн руб.

Варта сказаць, што раней маёмасны комплекс «Ялізава» можна было набыць танней. «Імаверна, у Гродзенскага шклозавода толькі цяпер з'явілася магчымасць для куплі», — мяркуе Мікалай Шаўкуноў.

Падкантрольны дзяржаве Гродзенскі шклозавод для гэтай здзелкі прыцягнуў крэдыт Беларусбанка, пацвердзілі на прадпрыемстве. Гэты ж дзяржбанк з'яўляўся найбуйнейшым крэдыторам «Ялізава». Ці супастаўныя гэтыя сумы, даведацца не ўдалося.

У цяперашні час завяршаецца працэдура ўключэння шклозавода ў Магілёўскай вобласці ў склад ААТ «Гродзенскі шклозавод».

— Аб'яднання высілкаў двух прадпрыемстваў дасць магчымасць захаваць і прымножыць векавыя традыцыi шкляной вытворчасці Рэспублікі Беларусь, — пракаментаваў таргі дырэктар Гродзенскага шклозавода Юрый Скрыпко.

У 2015 годзе Гродзенскаму шклозаводу была аказана дзяржпадтрымка ў выглядзе выплаты за кошт бюджэту працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Вызваленыя сродкі завод накіраваў на папаўненне ўласных абаротных сродкаў. Дадзеныя меры дазволілі прадпрыемству выйсці на рэнтабельную працу. «Завод завяршыў 2017 год даволі паспяхова — з рэнтабельнасцю 8%», — сказала прадстаўніца Гродзенскага шклозавода.

Новым бізнэс-планам гродзенскай кампаніі прадугледжвалася пашырэнне вытворчых плошчаў. Таму магчымасць пакупкі завода ў Ялізава ўкладваецца ў стратэгію прадпрыемствы, растлумачылі на Гродзенскім шклозаводзе.

«Шклозавод «Ялізава» — беларуска-аўстрыйскае прадпрыемства. Акцыянерамі з'яўляюцца аўстрыйская Foton GmbH (раней ATEC Holding GmbH) — 65% акцый, і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі (35%). Кампанію кантраляваў вядомы беларускі бізнэсмен Аляксандр Мураўёў, які быў у мінулым годзе асуджаны па справе «Мотавела».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў18

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД7

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні8

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць