Навука і тэхналогіі22

ZTE можа пазбавіцца ліцэнзіі Android, бо парушыла ўмовы санкцый ЗША 

Калі гэта адбудзецца, кампанія зможа выпускаць смартфоны пад Android, але не зможа ўсталёўваць на іх Google Play і іншыя фірмовыя дадаткі Google, паведамляе Android Police.

Міністэрства гандлю ЗША на 7 гадоў забараніла амерыканскім кампаніям прадаваць праграмнае забеспячэнне ZTE за тое, што кітайская кампанія пастаўляла амерыканскую прадукцыю ў Іран у абыход санкцый. Гэта можа значыць, што ZTE пазбавіцца ліцэнзіі на АС Android для сваіх мабільных прыладаў.

«ZTE і падраздзяленне Alphabet Inc абмяркоўваюць уплыў забароны, але абедзве кампаніі ўсё яшчэ не зусім зразумелі, як будуць супрацоўнічаць у будучыні», — паведамляе крыніца, знаёмая з перамоўным працэсам дзвюх кампаній.

Аднак адзначаецца, што Android — гэта праграмны прадукт з адкрытым зыходным кодам, таму ніхто не можа забараніць ZTE выкарыстоўваць яго. Кампанія можа ўзяць увесь зыходны код і пабудаваць сваю ўласную АС, як гэта зрабіў Amazon з Fire OS. Хутчэй за ўсё, забарона закране пакеты фірмовых дадаткаў і сэрвісаў Android з зачыненым зыходным кодам, уключаючы краму дадаткаў Google Play. Але ў такім выпадку смартфоны стануць непатрэбнымі пакупнікам. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць