
Дзясяткі тысяч венграў пратэставалі 21 красавіка супраць урадавага кантролю над СМІ, якія, як яны кажуць, дапамаглі прэм’еру Віктару Орбану перамагчы на выбарах у пачатку гэтага месяца, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.
Перад мітынгам арганізатары пратэсту заявілі ў Facebook, што дзяржаўныя медыі ператварыліся ў прапагандысцкую машыну, дзякуючы якой правая партыя «Фідэс» на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам перамагла на выбарах.
Пратэстоўцы таксама заклікалі змяніць выбарчае заканадаўства.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары