Інтэрнэт і СМІ1515

Мінінфармацыі: Аўтарызацыя на форумах мінімізуе адказнасць уладальнікаў рэсурсаў за змест каментароў

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі на пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы РБ».

«Такім чынам мы хочам зняць адказнасць з саміх уладальнікаў рэсурсаў за каментары. Калі ўводзім аўтарызацыю, то ва ўладальнікаў больш магчымасцяў указаць праваахоўнікам кірунак працы», — сказаў Павел Лёгкі.

Канкрэтная методыка аўтарызацыі яшчэ ў распрацоўцы, падкрэсліў намеснік міністра. Як варыянт прапануецца ўвесці СМС-ідэнтыфікацыю. Але, калі ёсць іншыя прапановы, Павел Лёгкі звярнуўся да СМІ з просьбай агучваць іх для абмеркавання. Ён акцэнтаваў увагу, што сёння каментатара можна вызначыць па IP-адрасе.

Прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў выказаліся на карысць таго, што ідэнтыфікацыя павінна быць зручнай і шматстайнай, каб быў выбар найбольш простага спосабу для карыстальніка.

«Мы не чакалі, што дадзеная навацыя ў закон аб СМІ будзе ключавой. З аднаго боку, ёсць меркаванне пра тое, што рушыць услед зніжэнне трафіку, падзенне даходаў ад рэкламы. Але ніхто не ведае, ці будзе сапраўды гэты адток. Мы глядзім колькасць праглядаў і каментароў і супастаўляем. Можа, ёсць іншы метадычны падыход», - дадаў Павел Лёгкі.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, у якіх выпадках каментатары баяцца раскрывацца.

Запаўняючы анкеты пры афармленні дысконтных карт, да прыкладу, людзі ахвотна раскрываюць свае персанальныя дадзеныя і не баяцца за іх захаванне. Уся справа ў тым, што за хамства і абразы на форуме пад сваім імем каментатар будзе несці адказнасць.

«Сёння форум — гэта высокі плот ананімнасці, з-за якога можна высунуцца, плюнуць на чалавека і схавацца.

Шмат зваротаў грамадзян паступае з нагоды хамства. Ніводны уладальнік рэсурсу не гарантуе паўнавартасную прэмадэрацыю. Акрамя таго, на форумы часам пралязаюць ашуканцы, размяшчаюцца спасылкі аб мікрапазыках, прадаецца спайс», — сказаў на заканчэнне Павел Лёгкі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць